Вы тут

У Беларусі пачалася сяўба яравога рапсу


У Беларусі пачалася сяўба яравога рапсу. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.


Яравыя культуры пасеяны на 432,1 тыс. га — гэта 18,7 працэнта ад плана. Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі, проса) пасеяны на 372,3 тыс. га, што складае 62,5 працэнта да плана. У Брэсцкай вобласці гэтыя культуры пасеяны на плошчы 96,6 тыс. га, Віцебскай — 25,5 тыс. га, Гомельскай — 56,6 тыс. га, Гродзенскай — 72,1 тыс. га, Мінскай — 68,3 тыс. га, Магілёўскай — 53,2 тыс. га. Цукровыя буракі пасеяны на плошчы 8,72 тыс. га, што складае 8,45 працэнта.

Сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых рэгіёны павінны завяршыць да 15 красавіка.

У краіне таксама пачалася сяўба яравога рапсу. Гэтую культуру пасеялі ўжо на плошчы 1,33 тыс. га, што складае 3,2 працэнта ад запланаваных аб’ёмаў. Сяўба стартавала ў Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях.

Аднагадовая трава пасеяны на 42,1 тыс. га плошчаў (20,8 працэнта ад плана). Пасеяна лёну на 6,96 тыс. га (14 працэнтаў ад плана). Глеба пад сяўбу ранніх яравых падрыхтавана на 615,7 тыс. га (26,6 працэнта да плана).

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.