Вы тут

Галоўчанка адзначыў асноўныя задачы аграпрамысловага комплексу


Асноўная задача — поўная мабілізацыя ўсіх рэсурсаў з выхадам на прырост тэмпаў вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі на ўзроўні 6-7 працэнтаў і атрыманнем экспартнай выручкі ў аб’ёме не менш як $9 млрд. Аб гэтым сказаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка ў час нарады па асобных пытаннях аграпрамысловага комплексу, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Спачатку нарада планавалася па двух пытаннях — забеспячэнне паставак сучаснай тэхнікі ў рамках указа нумар 146 і па рабоце па барацьбе з неабгрунтаваным пасрэдніцтвам пры закупках у сельскагаспадарчай сферы. Але з улікам таго, што ўчора была праведзена маштабная нарада аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны пад кіраўніцтвам кіраўніка дзяржавы, сёння неабходна ў першую чаргу пагаварыць аб задачах, якія былі пастаўлены не толькі перад аграрнай галіной, але і ўсёй вертыкаллю ўлады», — сказаў Раман Галоўчанка.

Прэм’ер-міністр нагадаў, што асноўная задача — гэта поўная мабілізацыя ўсіх рэсурсаў з выхадам на прырост тэмпаў вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі на ўзроўні 6-7 працэнтаў і атрыманнем экспартнай выручкі ў аб’ёме не менш як $9 млрд.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.