Вы тут

Не менш за пяць крымінальных спраў аб генацыдзе паступяць у суды сёлета


Не менш за пяць крымінальных спраў аб генацыдзе паступяць у суды ў гэтым годзе, паведаміў журналістам генеральны пракурор Андрэй Швед, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Вядома, мы аб гэтым шмат разоў гаварылі. І гэта зразумела — фарміруюцца іншыя справы. Гэты працэс — справа Катрука, ката Хатыні, — першы з гэтай чарады. Такія працэсы будуць прадоўжаны абавязкова», — сказаў Андрэй Швед, адказваючы на пытанне, ці чакаецца ў хуткім часам перадача ў суды падобных крымінальных спраў.

«Думаю, сёлета, як я і раней анансаваў, 5-10 спраў мы завяршаем. Бо крымінальная справа — гэта не проста нейкі масіў дакументаў, гэта доказ, які фарміруецца на аснове закона. Трэба адпавядаць патрабаванню закону, таму ў рамках працэсуальнай дзейнасці ўсё будзе зроблена і накіравана», — сказаў генпракурор.

Адказваючы на ўдакладняючае пытанне, генпракурор заўважыў, што плануецца перадача ў суды сёлета не менш як пяць спраў. «Я думаю, можа быць, нават крыху больш, але не буду загадваць наперад. Па меры таго, як будзе фарміравацца доказная база. Гэты працэс, я ўпэўнены, ён будзе пастаянны ў далейшым», — звярнуў увагу генпракурор.

Андрэй Швед дадаў, што многія каты, на жаль, не панеслі пакарання. «Сэнс і мэта, у тым ліку расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе, — дайсці да кожнага ката, даць ім належную прававую ацэнку», — адзначыў ён, маючы на ўвазе тых, хто ўчыніў злачынства, удзельнічаў у генацыдзе беларускага народа ў гады вайны.

Па словах генпракурора, у асноўным гэта будуць крымінальныя справы ў адносінах да памерлых людзей. Зрэшты, ён не выключыў, што, магчыма, у адносінах да яшчэ жывых катаў, якія пражываюць на тэрыторыі іншых дзяржаў. «Мы даручэнне аб аказанні прававой дапамогі накіравалі, але я сумняваюся, што іх нам выдадуць. Іншая справа, што на момант пачатку працэсу, калі яны будуць жывыя, мы аб гэтым скажам», — падкрэсліў ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.