Вы тут

Вярхоўны Суд вынес прысуд па справе ката Хатыні Катрука


Вярхоўны Суд Беларусі прызнаў Уладзіміра Катрука, вядомага як кат Хатыні, вінаватым у здзяйсненні генацыду без прызначэння пакарання, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Рашэнне суда супала з пазіцыяй дзяржаўнага абвінаваўцы. Менавіта аб такім пакаранні прасіў намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук падчас судовых спрэчак 13 сакавіка.

Катрук прызнаны вінаватым у здзяйсненні генацыду, гэта значыць злачынстве, прадугледжаным арт.127 КК. У дачыненні да яго вынесены абвінаваўчы прыгавор без назначэння пакарання.

Пераследуючы мэту знішчэння беларускага народа, кіруючыся матывамі нацыянальнай і ідэалагічнай варожасці на глебе нянавісці да дзяржаўнай ідэалогіі СССР, Катрук восенню 1941 года добраахвотна ўступіў у арганізацыю ўкраінскіх нацыяналістаў, а затым (не пазней за студзень 1943 года) увайшоў у склад узброенай арганізаванай злачыннай групы. й батальёна ахоўнай паліцыі.

Сумесна з іншымі карнікамі, з’яўляючыся камандзірам аддзялення, ён рэалізоўваў агульную з нацысцкімі злачынцамі мэту планамернага знішчэння беларускага народа шляхам забойстваў, пазбаўлення людзей жылля, адзення і прадуктаў харчавання.

Катруку ўдалося пазбегнуць адказнасці. Ён схаваўся ад правасуддзя і пражываў у Канадзе да сваёй смерці.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.