Вы тут

Што разглядалася на першых сесіях Саветаў новага склікання ў рэгіёнах


У першай сесіі Мінгарсавета новага склікання ўзялі ўдзел Старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Мінску Наталля Качанава, старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў, памочнік Прэзідэнта — інспектар па горадзе Мінску Аляксандр Барсукоў.


Наталля Качанава адзначыла, што стаць дэпутатам — высокі гонар, звярнуўшы ўвагу таксама на тое, што прадстаўнікі дэпутацкага корпуса сталіцы ўвойдуць у склад УНС. «Не магла сёння не прыйсці, каб сказаць добрыя словы віншаванняў. За кожным з вас стаіць вялікая колькасць людзей, якія жывуць у Мінску. І той давер, які вам аказалі, — вялікая адказнасць. Але, паверце, гэта вельмі цікавая работа».

Спікер адзначыла, што важна ў няпростых умовах турбулентнасці захаваць краіну. «Калі мы праводзім такія электаральныя кампаніі, калі людзі падтрымліваюць уладу сваім удзелам у іх, сведчыць аб тым, што мы робім абсалютна ўсё для таго, каб наша краіна развівалася, жыла ў міры і спакоі. Як важна сёння менавіта гэта. Менавіта гэты пасыл, які яшчэ, можа, дзесяць гадоў таму камусьці здаваўся банальным, — адзначыла Наталля Качанава. — Ізноў бразгаюць зброяй, ідзе істэрыя, нагнятанне, узбраенне, назапашванне войскаў на нашых межах... Мы як ніколі павінны быць адзіныя ў сваіх парывах захаваць тыя заваёвы, якія дасягнулі за гэты невялікі прамежак у гісторыі краіны. Бо ён невялікі насамрэч. 

А колькі зроблена! Паглядзіце, якая цудоўная краіна! Чыстая, дагледжаная, шчаслівая. Сёння мы можам рэалізаваць усе свае магчымасці».

Наталля Качанава пажадала дэпутатам, каб іх праца была ім да спадобы, а таксама поспехаў, удачы. Са свайго боку Савет Рэспублікі акажа народным выбраннікам усялякую падтрымку. Галоўнае — не быць абыякавымі да таго, што адбываецца. «Будзем працаваць сумесна, каб рэалізоўваць тыя задачы, якія ставіць перад намі кіраўнік дзяржавы. Яны жыццёвыя, ідуць ад зямлі, не надуманыя — для таго, каб краіна развівалася, народ жыў добра», — адзначыла спікер.

На першай сесіі дэпутаты выбралі старшыню гарсавета. Ім стаў Арцём Цуран, які да нядаўняга часу быў намеснікам старшыні Мінгарвыканкама

Як адзначыў Аляксандр Хіжняк, адзін з выбраных дэпутатаў, пры выбары кандыдатуры старшыні Мінгарсавета ўлічваліся яго аўтарытэтнасць не толькі ў дэпутатаў, але і ў кіраўніцтва Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, вопыт грамадскай работы, у тым ліку дэпутацкі, практычны і кіраўніцкі вопыт.

«Дзейнасць старшыні заўсёды знаходзіцца навідавоку — на яго раўняюцца, ад яго чакаюць прыняцця рашэнняў», — дадаў Аляксандр Хіжняк.

Арцём Цуран падзякаваў за давер. «Сёння ў зале сабраліся людзі, якім неабыякавы лёс свайго горада, яркія прадстаўнікі самых розных сфер дзейнасці, палітычных перакананняў, прафесій і ўзроўню адукацыі, актыўныя ўдзельнікі дзяржаўнага курсу, які рэалізуецца ў краіне. Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь — галоўным дакументам нашай краіны — нам прадпісаны кампетэнцыі, якія непасрэдна ўплываюць на дабрабыт грамадзян, развіццё эканомікі горада. Гэта зацвярджэнне праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця, мясцовых бюджэтаў і справаздач аб іх выкананні, устанаўленне мясцовых падаткаў, вызначэнне парадку кіравання і распараджэння камунальнай уласнасцю і іншае», — адзначыў ён.

Па словах Арцёма Цурана, дзякуючы ўдзелу ў выбарчай кампаніі найвышэйшых прафесіяналаў, дасведчаных кіраўнікоў ёсць усе падставы меркаваць, што сістэма кіравання горадам атрымае новы імпульс для стымулявання эканамічнага росту.
«У адной звязцы з выканаўчай уладай горада і краіны выбудуем эфектыўную сістэму каардынацыі рэальнага сектара эканомікі і сацыяльнай сферы. Эканоміка, напаўненне, размеркаванне бюджэту — важныя кірункі дзейнасці Савета. Але ў цэнтры ўвагі — мінчане, сотні тысяч людзей, якія жывуць, працуюць, вучацца, займаюцца спортам... Мы, дэпутаты Мінгарсавета, павінны ставіць наперадзе ўсяго клопат аб нашых жыхарах, рашэнне праблем і задач, якія стаяць перад уладай горада, якія патрабуюць найглыбейшага вучэння, нетрывіяльнага падыходу», — заявіў Арцём Цуран.

Ён абазначыў асноўныя кірункі дзейнасці Мінгарсавета: дапамагчы канкрэтнаму чалавеку, выручыць, падтрымаць.

«Прыём грамадзян нам неабходна максімальна наблізіць да месца жыхарства. Няма патрэбы арганізоўваць прыёмныя гадзіны, сумешчаныя з прыёмнымі гадзінамі кіраўніка па месцы асноўнай працы. Удзел у адзіным дні дэпутата, прамыя лініі, цеснае супрацоўніцтва з рэгіянальнымі СМІ — няпоўны пералік інструментарыя, які дазваляе не адрывацца ад зямлі, праблем акругі», — адзначыў Арцём Цуран.

Асобна ён спыніўся на супрацоўніцтве з камітэтамі грамадскага самакіравання.

«Гэтыя людзі ведаюць усё аб сваіх дамах, дварах, суседзях, — дадаў старшыня Мінгарсавета. — Сутнасць простая — стварыць супольнасці неабыякавых людзей унутры кожнай акругі. Ініцыятыўныя рашэнні акруговага Савета трэба стымуляваць рэальнымі справамі. У горадзе створаны ўсе ўмовы для прасоўвання мясцовых ініцыятыў».

Арцём Цуран звярнуў увагу на тое, што 29-е скліканне пачынае работу ў Год якасці і ў перыяд важнай электаральнай кампаніі. «Ад асабістага ўдзелу кожнага з нас у гэтых працэсах будзе залежыць ацэнка насельніцтвам работы ўсяго Мінгарсавета і ўлады ў цэлым», — сказаў ён.

Старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў падкрэсліў важнасць сумеснай працы. Агульная задача — зрабіць жыццё ў Мінску больш камфортным. Таксама важныя зносіны з жыхарамі і данясенне аб’ектыўнай, праўдзівай інфармацыі.

«Арцём Мікалаевіч — чалавек вопытны, які ведае падрыхтоўку нарматыўных дакументаў і зможа арганізаваць работу Мінгарсавета на належным узроўні», — адзначыў Уладзімір Кухараў. 

Акрамя выбрання старшыні, падчас сэсіі дэпутатаў вырашылі і інўыя арганізацыйныя пытанні.


«Як мага аператыўней вырашаць праблемы»

У чым бачаць сваю ролю нававыбраныя дэпутаты Мінскага аблсавета.

У нававыбраных дэпутатаў, якіх на выбарах падтрымалі іх выбаршчыкі, пачынаецца перыяд плённай работы, у якой яны павінны зрабіць акцэнт на вырашэнні праблем, што хвалююць грамадзян. Гэтыя і іншыя не менш важныя задачы былі агучаны на пасяджэнні першай сесіі Мінскага абласнога Савета дэпутатаў. У яе рабоце прыняў удзел старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын.

«Многія з вас узначальваюць працоўныя калектывы, вы жывяце ў населеных пунктах, камунікуеце з людзьмі, і для нас вельмі важная зваротная сувязь. Каб вырашэнне актуальных для нашых грамадзян пытанняў апярэджвала іх звароты ў вышэйстаячыя арганізацыі і на прыёмы. Мы павінны адчуваць і разумець, што ў нас адбываецца, каб аператыўна выконваць гэту работу. Работа сесій павінна будавацца так, каб дэпутаты маглі абазначаць праблематыку акруг», — звярнуўся да дэпутатаў Аляксандр Турчын.

Ён таксама зазначыў, што, акрамя службовых абавязкаў, якія выконваюць прадстаўнікі актыву, у іх ёсць яшчэ і вялікая грамадская нагрузка. Таму для дэпутата важная актыўная жыццёвая пазіцыя, каб ён мог агучыць пытанні, якія неабходна вырашаць для паляпшэння жыцця і дабрабыту нашых жыхароў.

Дэпутаты Мінскага абласнога савета дэпутатаў 29-га склікання ў якасці старшыні падтрымалі кандыдатуру Наталлі Якубіцкай, якая не толькі падзякавала калегам за давер, але і падвяла вынікі працы дэпутацкага корпуса мінулага склікання.

«З дэпутатамі 28-га склікання мы правялі 71-ю сесію і прынялі больш як 520 рашэнняў, якія датычацца розных сфер і кірункаў дзейнасці. Толькі ў рамках Указа № 366 мы прынялі рашэнне адносна 40 аб’ектаў (16 — сельгаспрызначэння і 24 — сацсферы), якія былі вельмі важныя для вобласці. Многія пытанні датычыліся добраўпарадкавання і навядзення парадку на зямлі, у прыватнасці вырашэння праблемы пустых дамоў. Садзейнічанне занятасці насельніцтва, работа з моладдзю, міжпарламенцкія сувязі — вось яшчэ шэраг пытанняў, у вырашэнні якіх таксама прымалі ўдзел дэпутаты», — адзначыла Наталля Якубіцкая, якая выказала надзею, што новае скліканне будзе працаваць гэтак жа плённа.

Свае меркаванні аб маючай адбыцца рабоце ў абласным актыве выказалі нававыбраныя дэпутаты. «У якасці дэпутата планую строга адпавядаць сваёй перадвыбарнай праграме. У перыяд перадвыбарнай кампаніі было прыемна чуць, што па многіх кірунках жыцця людзі адзначалі істотныя паляпшэнні, але і агучылі хвалюючыя іх пытанні. Яны датычацца ЖКГ, добраўпарадкавання. Пры ўзаемадзеянні з мясцовымі органамі ўлады мы працягнем удасканальваць гэтыя кірункі, каб людзі былі задаволены нашай работай. Мы прадстаўляем розныя ўстановы, арганізацыі і грамадскія аб’яднанні, таму будзе цікава пачуць меркаванні, цікавыя прапановы і шляхі вырашэння пытанняў», — расказаў Аляксандр Юрчанка, начальнік галоўнага кантрольна-аналітычнага ўпраўлення Мінскага аблвыканкама.

«Як дэпутат прадстаўляю Бярэзінскую выбарчую акругу № 2. У рамках сваёй перадвыбарнай кампаніі на сустрэчах з калектывамі я даваў слова, каб як мага аператыўней вырашаць праблемы. Ведаю, што мясцовыя органы ўлады выконваюць сваю работу, але ім таксама патрэбна падтрымка дэпутатаў. Мне бліжэй сацыяльная сфера, але я гатовы ўключыцца і ў вырашэнне задач жыллёва-камунальнай сферы. Сам я родам з вёскі, увесь час там праводжу свой адпачынак, таму мне вядомыя праблемы сельскай мясцовасці .Разумею, што ўсё няпроста, але хацелася б, нават дзесьці ў рамках сваёй сямейнай гісторыі, зрабіць уклад у развіццё Бярэзінскага раёна і Мінскай вобласці ў цэлым», — падзяліўся начальнік галоўнага ўпраўлення па спорце і турызме Мінаблвыканкама Яўген Булойчык.

«У мяне ёсць досвед працы ў статусе дэпутата райсавета, таму з упэўненасцю магу сказаць, што валодаю праблемамі сваёй акругі, ведаю шляхі іх вырашэння. Сярод прыярытэтных — праблемы ЖКГ, добраўпарадкаванне дарог, у тым ліку з мэтай павышэння іх бяспекі, вуліц, тэрыторый. Для сябе таксама адзначаю важнасць патрыятычнага выхавання моладзі», — сказаў Генадзь Асіпенка, намеснік гендырэктара УСП «Трэст Рэммантажбуд» Салігорска. 


Старшынёй Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў выбраны Дзмітрый Дзямідаў

Гаворачы аб прапанаваным кандыдаце — Дзмітрыі Дзямідаве, калегі, якія ведаюць яго асабіста, адгукнуліся аб ім, як аб аўтарытэтным і адказным кіраўніку, які прымае ўзважаныя рашэнні. Ён працаваў старшынёй Наваполацкага гарвыканкама. Як адзначылі дэпутаты, яго жыццёвы вопыт і прафесіяналізм дапамогуць выканаць намечаныя планы.

Новы кіраўнік дэпутацкага корпуса вобласці падзякаваў за аказаны давер. «Я ўсведамляю меру адказнасці, якая кладзецца на мяне як на старшыню абласнога Савета дэпутатаў, — сказаў Дзмітрый Дзямідаў. — Дэпутаты на сесіях разглядаюць такія важныя пытанні, як фарміраванне бюджэтных і праграм развіцця рэгіёна, кіравання дзяржаўнай маёмасцю, падаткамі, што пералічваюцца ў мясцовы бюджэт, і многія іншыя. Адказнасць за прыняцце рашэння дастаткова вялікая».

У ліку важных задач кіраўнік аблсавета абазначыў пытанні жыццезабеспячэння грамадзян, для чаго трэба рэгулярна праводзіць асабістыя прыёмы, у тым ліку выязныя, каб выяўляць актуальныя пытанні, якія патрабуюць аператыўнага вырашэння. Дзмітрый Дзямідаў заклікаў актывізаваць работу ў гэтым кірунку і падтрымліваць прапановы, накіраваныя на развіццё канкрэтнага населенага пункта. 


Дэпутацкі корпус настроены на работу

На першай сесіі Брэсцкага абласнога Савета вырашаны арганізацыйныя пытанні.

Фота ZARYA.BY

На першай сесіі Брэсцкага абласнога Савета 29-га склікання старшынёй аблсавета выбраны Ігар Брылевіч, дэпутат па Пінкавіцкай выбарчай акрузе, які да гэтага працаваў старшынёй Пінскага райвыканкама.

Сесія праходзіла ў рэжыме відэаканферэнцыі з удзелам старшыні аблвыканкама Юрыя Шулейкі і памочніка Прэзідэнта — галоўнага інспектара па Брэсцкай вобласці Валерыя Вакульчыка. На сувязі былі кіраўнікі ўсіх раёнаў вобласці.

Сесію адкрыў старшыня абласной выбарчай камісіі Аляксандр Каляда. Ён коратка падвёў вынікі нядаўніх выбараў.

— Агульная колькасць выбаршчыкаў, якія былі ўключаны ў спісы па Брэсцкай вобласці, склала 996 599 
чалавек, удзел у галасаванні прынялі 759 388 чалавек, або 76,2 працэнта ад агульнай колькасці выбаршчыкаў — паведаміў Аляксандр Каляда. — Падчас сёлетняй кампаніі нават на ўзроўні сельскіх Саветаў назіралася канкурэнцыя. Апошні фактар таксама паспрыяў высокай яўцы выбаршчыкаў. 

У адзіны дзень галасавання, 25 лютага, па 1902 выбарчых акругах на выбарах у мясцовыя Саветы ўсіх узроўняў Брэсцкай вобласці абраны 1902 дэпутаты (у Брэсцкі аблсавет — 48 чалавек), — працягваў старшыня камісіі.— Сярод выбраных дэпутатаў 35,2 працэнта складаюць жанчыны, 3,2 працэнта — моладзь ва ўзросце да 30 гадоў, 41,9 працэнта — раней з’яўляліся дэпутатамі. У Савет увайшлі прадстаўнікі ўсіх асноўных сфер народнай гаспадаркі і сацыяльных груп насельніцтва: 

575 народных абраннікаў з’яўляюцца работнікамі сферы адукацыі, культуры, навукі, аховы здароўя, 97 — гандлю, бытавога абслугоўвання насельніцтва, 198 — прамысловасці, транспарту, будаўнічай галіны, 404 — сельскай гаспадаркі, 315 — дзяржаўных органаў, 76 — праваахоўнікі і ваеннаслужачыя, 35 — прадпрымальнікі, 24 — пенсіянеры, 171 — прадстаўнікі іншых сфер дзейнасці.
Ігара Брылевіча тайным галасаваннем выбралі аднагалосна. За яго аддалі галасы ўсе 47 дэпутатаў, якія прымалі ўдзел у выбарах. Ігар Брылевіч — ураджэнец Пінска, выпускнік Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта і Акадэміі кіравання. Больш за пяць гадоў узначальваў Пінскі раён. Асноўную работу паспяхова спалучае з грамадскай, цяпер ён з’яўляецца старшынёй Брэсцкага абласнога аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь».

Ігар Брылевіч падзякаваў за аказаны давер і запэўніў удзельнікаў сесіі, што ўсе свае намаганні будзе прыкладаць да справы развіцця першага рэгіёна. Ігар Максімавіч падкрэсліў, што дэпутацкі корпус зараджаны на работу: 

«У працэсе выбараў мы сустракаліся з людзьмі, якія прыходзілі з пытаннямі, праблемамі, просьбамі. Пытанні ўздымаліся абсалютна розныя. Многія датычацца дзяржаўнага будаўніцтва, мер, якія прымаюцца для ўмацавання суверэнітэта, захавання міру на нашай зямлі. Шмат каго хвалююць пытанні, звязаныя з якасцю жыцця: будаўніцтва дарог, станцый абезжалезвання, дакладнай работы прадпрыемстваў і ўчасткаў ЖКГ. Наша задача цяпер — вывучаць і выконваць наказы выбаршчыкаў».

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка ў сваім звароце да новых дэпутатаў выказаў упэўненасць, што яны будуць актыўнымі, ініцыятыўнымі, стануць эфектыўна вырашаць праблемы сваіх выбаршчыкаў.

Кіраўнік абласнога Савета 28-га склікання Юрый Наркевіч, які нядаўна выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны, скарыстаў нагоду, каб яшчэ раз падзякаваць калегам па 28-м скліканні і пажадаць новым выбраннікам плённай работы.

— Сёння нам не сорамна за сваю работу — сказаў Юрый Наркевіч. — Па многіх паказчыках Брэсцкая вобласць не адзін год на перадавых пазіцыях у краіне. У гэтым ёсць пэўная заслуга і дэпутацкага корпуса. Нам ёсць што перадаць новаму скліканню. Мы рады, што на змену прыйшлі падрыхтаваныя, кампетэнтныя і паважаныя людзі. Таму ёсць усе падставы спадзявацца, што новы дэпутацкі корпус зробіць важкі ўнёсак у далейшае развіццё вобласці.

Намеснікам старшыні абласнога Савета выбраны Васіль Казадой, дырэктар РУП «Беларусьнафта-Брэстаблнафтапрадукт». Сфарміравана пяць дэпутацкіх камісій, выбраны іх старшыні.

Святлана ЯСКЕВІЧ


«Гэта наша сумесная адказнасць перад грамадзянамі»

Кацярына ЗЕнкевіч ізноў выбрана старшынёй Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў.

У складзе дэпутацкага корпуса абласнога Савета больш як 38 працэнтаў народных выбраннікаў, якія маюць вопыт работы на гэтым узроўні. 

Крыху больш за трэць — жанчыны. Усе без выключэння дэпутаты маюць вышэйшую адукацыю, два чалавекі з вучонай ступенню доктар навук і яшчэ два — кандыдат навук. Найбольшае прадстаўніцтва — з галін прамысловасці, транспарту, будаўніцтва. Так, у аблсавеце прадстаўлена практычна ўся інфраструктура паўднёва-ўсходняга рэгіёна.

Старшынёй Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 29-га склікання на першай сесіі аднагалосна выбрана Кацярына Зенкевіч. Яна падзякавала дэпутатам за высокі давер.

«Гэта наша сумесная адказнасць перад грамадзянамі. Кожны дэпутат павінен быць вядомы як мінімум у сваёй акрузе, а ў ідэале павінен жыць праблемамі гэтага рэгіёна, вырашаць тыя пытанні, якія сёння хвалююць выбаршчыкаў. Створана каманда аднадумцаў, прафесіяналаў, якія будуць працаваць на вынік, без фармалізму і ў інтарэсах жыхароў рэгіёна. У Гомельскай вобласці ёсць вялікія магчымасці і рэзервы, і мы бачым у іх шлях да далейшага росквіту вобласці. Задзейнічаем усе магчымыя рэзервы для развіцця», — падзялілася планамі яна.

Кацярына Зенкевіч нагадала, што бюджэт вобласці сфарміраваны дэпутатамі 28-га склікання. «Больш сродкаў, чым у мінулым годзе, будзе накіравана на бягучы і капітальны рамонты дарог. Таксама бачым, што ёсць патрэба ў сацыяльных аб’ектах — як у Гомелі, так і раёнах. Традыцыйна больш як  70 працэнтаў бюджэтных сродкаў будзе накіроўвацца на сацыяльную сферу. Зацверджана і інвестыцыйная праграма, дзе запланаваны шэраг праектаў, якія датычацца ўсіх галін. Гэта дасць магчымасць палепшыць якасць жыцця нашых выбаршчыкаў», — дадала яна.

Старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко высока ацаніў работу абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання пад старшынством Кацярыны Зенкевіч. Ён падкрэсліў, што, нягледзячы на няпросты перыяд, ускладнены пандэміяй, сацыяльна-палітычнымі асаблівасцямі, дэпутацкі корпус зладжана спрацаваў па ўсіх кірунках.

«Прыняцце аператыўных рашэнняў садзейнічала бяспецы нашых грамадзян. У прыватнасці, работа па далейшым павышэнні даступнасці медабслугоўвання насельніцтва працягваецца. Упэўнены, што дэпутаты абласнога Савета 29-га склікання прыкладуць усе намаганні па развіцці Гомельскай вобласці, каб дастатак і ўзровень дабрабыту нашых людзей толькі раслі», — акцэнтаваў ён.

Асобна адзначыў губернатар і ініцыятыву дэпутатаў: з уласных рэсурсаў яны падтрымлівалі людзей з асаблівасцямі развіцця. Гэтую традыцыю плануюць працягваць і надалей.

Паводле БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.