Вы тут

Беларускую паэзію прадставяць у перакладах на рускую


16 сакавіка а 13-й гадзіне на стэндзе XXXI Мінскай міжнароднай выстаўкі-кірмаша для ўвагі ўсіх гасцей, усіх наведвальнікаў (нагадаем, што ўваход на выстаўку бясплатны) будзе прадстаўлены «беларускі том» з серыі выдавецкага праекта «Славянская паэзія XX-XXI стагоддзяў. Ад стагоддзя да стагоддзя». Пад адной вокладкай сабраны творы самых розных паэтаў Беларусі ў перакладзе на рускую мову. Побач друкуюцца і вершы ў арыгінале. Вядучым імпрэзы на стэндзе Расісйкай Федэрацыі выступіць вядомы паэт і перакладчык, ініцыятар выдання білінгвальных анталогій Сяргей Главюк. 

Вершы, якія патрапілі ў прадстаўнічую анталогію, будуць чытаць не толькі іх перакладчыкі, але і аўтары — нашы сучаснікі. 

Беларускі том у нашай серыі «Славянская паэзія XX-XXI стагоддзяў. Ад стагоддзя да стагоддзя» ці хутчэй нават не ў серыі, а ў нашым выдавецкім шматабсяжным праекце, — заўважыў у размове з карэспандэнтам zviazda.by Сяргей Главюк, — займае асаблівае месца. Блізкія мовы, стагоддзі нашай еднасці, суседства, выключна багатая практыка перакладчыцкай працы паэтаў Расіі ў дачыненні да беларускай паэзіі розных часін — усё гэта паядноўвае, узбагачае. Варта згадаць хаця б некаторыя імёны, імёны тых паэтаў, якія спрычыніліся ў XX стагоддзі да пераўвасаблення беларускай паэзіі на рускую мову: Сяргей Гарадзецкі, Аляксандр Твардоўскі, Міхаіл Ісакоўскі, Мікалай Браўн, Аляксандр Пракоф’еў, Якаў Хелемскі, Пётр Кошаль... Дзякуючы іх намаганням беларуская паэзія стала болей вядомай на ўсёй расійскай прасторы, стала вядомай паўсюль, дзе ведаюць рускую мову. 

Удзел у прэзентацыі кнігі беларускай паэзіі на рускай і беларускай мовах прыме і прадстаўнічая дэлегацыя Саюза пісьменнікаў Беларусі. 

Мікола БЕРЛЕЖ

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.