Вы тут

Беларусь і Уладзімірская вобласць паказваюць, як можна процідзейнічаць санкцыям


Беларусь і Уладзімірская вобласць паказваюць яркія прыклады імпартазамяшчальных праектаў і процідзеяння санкцыям. Пра гэта заявіў журналістам пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой па выніках праведзеных 4 сакавіка ва Уладзіміры перагавораў з губернатарам рэгіёну Аляксандрам Аўдзеевым, перадае БелТА.


Фота БелТА

«За апошнія два гады ў Беларусі і Уладзімірскай вобласці з’явіліся яркія прыклады процідзеяння санкцыйнай палітыцы і паспяховай рэалізацыі і выканання імпартазамяшчальных праектаў. Наш Беларускі металургічны завод, які традыцыйна працуе на еўрапейскіх рынках, не чакаў, што ва ўмовах Расіі можна паспяхова канкурыраваць і на буйныя ўладзімірскія прадпрыемствы пастаўляць бясшвовыя трубы, металічны дрот ці іншыя віды металапрадукцыі. Абсалютна новая цікавая ніша — вагонабудаванне, калі чарнавыя нарыхтоўкі прыходзяць з нашага магілёўскага завода і тут, ва Уладзімірскай вобласці, збіраюцца фінальныя машыны», — сказаў пасол.

Перспектыўнай у гэтых адносінах з’яўляецца таксама сфера фармацэўтыкі. Да перагавораў з губернатарам Дзмітрый Крутой пабываў на мясцовай інавацыйнай фармацэўтычнай кампаніі «Гінерыум». «Для Беларусі гэта крытычная галіна. Ва ўмовах скарачэння ў тым ліку паставак з заходніх краін знайсці кампетэнцыі і інвестыцыйныя праекты з такімі буйнымі гульцамі, каб развіваць нашу беларускую фармацэўтыку — для нас гэта ключавая задача», — падкрэсліў ён.

«Мінскі маторны завод пачаў пастаўляць свае рухавікі, “Магілёўліфтмаш” знайшоў партнёраў ва Уладзімірскай вобласці і наладзіў пастаўкі электрарухавікоў для зборкі розных відаў тэхнікі — ад дарожных пагрузчыкаў да камунальнай тэхнікі. І такіх прыкладаў насамрэч на сённяшні дзень дзясяткі. Наша кампанія “Пажснаб” па выпуску пажарнай тэхнікі і тэхнікі для ліквідацыі надзвычайных здарэнняў цяпер таксама будзе актыўна заходзіць на рынак Уладзімірскай вобласці», — пералічыў пасол. 

Ёсць таксама напрацоўкі па супрацоўніцтве ў шкляной і мэблевай прамысловасці, каб паспяхова канкурыраваць з азіяцкімі вытворцамі. «Вось гэта новыя нішы і новыя тэмы, па якіх мы істотна прырасцем у тавараабароце, я думаю, да $1 млрд», — упэўнены Дзмітрый Крутой.

«Ва Уладзімірскай вобласці ў бліжэйшы час плануецца не толькі будаваць новыя адукацыйныя аб’екты, але і правесці мадэрнізацыю і капітальны рамонт дзеючых. Губернатар заклікаў беларускія будаўнічыя кампаніі ўносіць свае прапановы і ўдзельнічаць у конкурсах», — дадаў дыпламат.

«Трэба быць разваротлівымі і актыўна ўдзельнічаць у праектах. Уладзімірская вобласць зручна лагістычна размешчана побач з намі, тут перспектывы супрацоўніцтва вельмі вялікія, улічваючы патэнцыял рэгіёна», — рэзюмаваў пасол Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.