Беларусь і Расія працуюць над аб’яднаннем спісаў экстрэмістаў і экстрэмісцкіх рэсурсаў. Аб гэтым заявіў журналістам пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой, перадае БелТА.
Пасол адзначыў, што гэта ідэя ўжо не адзін раз абмяркоўвалася на ўзроўні міністраў унутраных спраў Беларусі і Расіі. «У грамадзян выклікае здзіўленне, калі частка рэсурсаў, прызнаных экстрэмісцкімі, дапусцім, у Расіі, нейкія паведамленні публікуюць у нас, ці наадварот — паведамленні, якія прызнаныя экстрэмісцкімі ў нас, публікуюць у Расіі. І ў дачыненні да гэтых структур або людзей, якія, дапусцім збеглі ў Расію, не распачынаюцца крымінальныя справы ў Расійскай Федэрацыі або наадварот», — канстатаваў Дзмітрый Крутой.
«Вядома, тут патрэбна большая каардынаванасць сілавых ведамстваў. Думаю, што ў бліжэйшы час гэта будзе вырашана», — дадаў пасол.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.