Вы тут

Расія прапануе Беларусі актыўна далучацца да рэалізацыі праграм у сферы авіябудавання


Аб гэтым заявіў пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой. «Авіябудаванне — сегмент, які ў нас знаходзіўся фактычна на нулявой адзнацы (размова пра ўзровень узаемадзеяння ў гэтай сферы яшчэ некалькі гадоў таму. — „Зв.“). Асобна па гэтым блоку на апошнім пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета (29 студзеня 2024 года ў Санкт-Пецярбургу. — „Зв.“) нашы міністры прамысловасці дакладвалі лідарам краін. І Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін падтрымаў асабліва менавіта гэты блок і яшчэ раз запрасіў беларусаў вельмі актыўна, настойліва, дзесьці нават агрэсіўна ўваходзіць у гэтыя праграмы камплектацыі авіябудаўнічых прадпрыемстваў Расіі», — сказаў пасол.


Фота: БелТА

«Усе мадэлі самалётаў, якія ў 2024–2025 гадах будуць уведзены ў грамадзянскі абарот (МС-21, Sukhoі Superjet New, Ту-214, Іл-76), — усюды беларусы павінны сябе бачыць», — удакладніў Дзмітрый Крутой.

Паводле яго слоў, ёсць шэраг такіх новых кірункаў для развіцця сумеснай работы з расійскім бокам. «Гэта і станкабудаванне, і мікраэлектроніка, і суднабудаванне. Зноў жа, на апошнім ВДС расійскія партнёры нас запрасілі папрацаваць з Аб’яднанай суднабудаўнічай карпарацыяй (найбуйнейшая суднабудаўнічая кампанія Расіі. — «Зв.»), — дадаў ён.

Раней на розных узроўнях паведамлялася аб планах і канкрэтнай практычнай рабоце па імпартазамяшчэнні на беларускіх прадпрыемствах вялікай колькасці камплектуючых для розных расійскіх самалётаў. Размова таксама ідзе аб планах па арганізацыі вытворчасці ў Беларусі лёгкага самалёта. «У сферы авіябудавання рухаемся даволі хутка. Мы сёння разам распрацоўваем і ствараем гэты самалёт, вядзём доследна-канструктарскія работы. Павінны да 2026 года зрабіць першыя два самалёты. Вельмі важна, што мы ўжо сёння маем цвёрды заказ — мінімальную колькасць самалётаў, якія павінны будзем вырабіць да 2030 года. Гэта 85–100 штук. Калі будзем паспяхова выконваць пастаўленыя задачы, іх можа быць і больш», — сказаў журналістам у студзені бягучага года віцэ-прэм’ер Пётр Пархомчык.

Паводле БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.