Вы тут

Падарунак жыхарам Віцьбы


Эфектыўнасць прамых тэлефонных ліній, якія праводзяць прадстаўнікі кіраўніцтва вобласці, — на канкрэтных прыкладах рэальнай дапамогі. Так, у снежні мінулага года на гарачую лінію да старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Субоціна звярнуліся жыхары пасёлка Віцьба, што пад Віцебскам, з праблемай недахопу ў населеным пункце крамы і аптэкі. І ўжо ў лютым, напярэдадні адзінага дня галасавання, жыхары пасёлка выправіліся па першыя пакупкі ў новыя гандлёвыя аб’екты.


Магазін агульнай плошчай каля 300 квадратных метраў адкрылі ў пасёлку, дзе пражываюць больш за 420 чалавек, пасля звароту мясцовых жыхароў на прамую тэлефонную лінію да кіраўніка паўночнага рэгіёна. Усе з нецярпеннем чакалі ўводу аб’екта ў строй. Працяглы час на гэтым месцы пуставала былая крама Віцебскай універсальнай базы.

Ва ўрачыстым адкрыцці гандлёвага аб’екта прынялі ўдзел старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін, старшыня Віцебскага райвыканкама Сяргей Ягораў, начальнік Галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама Ірына Ляўковіч, генеральны дырэктар ЗАТ «Дабраном» Алег Бялінскі, генеральны дырэктар УП «Фармацыя» Кацярына Барысіевіч, іншыя афіцыйныя асобы, шматлікія жыхары пасёлка — бацькі з дзецьмі, пажылыя людзі.

Звяртаючыся да прысутных, Аляксандр Субоцін падкрэсліў, што было нялёгка вырашыць гэтае пытанне, паколькі не кожная сетка пойдзе туды, дзе магчымыя рызыкі нерэнтабельнай працы. І пакідаць пасёлак без крамы ў крокавай даступнасці, дзе пражывае больш за 400 чалавек, таксама не маглі. Рашэнне было знойдзена з дапамогай сеткі ЗАТ «Дабраном», якое зрабіла рэканструкцыю будынка, дзе акрамя крамы будзе працаваць і аптэка сеткі «Фармацыя». Гэта знакавая падзея для пасёлка.

— Няма сумневу, што гандлёвы аб’ект з аптэкай унутры, размешчаны недалёка ад трасы, будзе запатрабаваны мясцовымі жыхарамі, турыстамі ў летні перыяд, каб набыць прадукты і неабходныя лекі, — падкрэсліў кіраўнік вобласці. — Гэты прыклад паказвае, што толькі сумеснымі намаганнямі можна вырашаць падобныя пытанні, наводзіць парадак на даручанай тэрыторыі і ў краіне.

У краме прадстаўлена каля 2,5 тысячы найменняў тавараў: гаспадарчага прызначэння, напоі, кандытарскія і хлебабулачныя вырабы, малочная і мясная прадукцыя, крупы, кансервы, паўфабрыкаты, свежая гародніна і садавіна, а таксама тавары для хатніх гадаванцаў. У аптэцы плошчай 26 квадратных метраў таксама ёсць шырокі асартымент: лекавыя прэпараты, вырабы медыцынскага прызначэння, біялагічна актыўныя дабаўкі, медтэхніка.

Крама ў крокавай даступнасці пад брэндам «Капеечка» ў пасёлку Віцьба яшчэ і юбілейная, 155-я на Віцебшчыне, падкрэсліў генеральны дырэктар ЗАТ «Дабраном» Алег Бялінскі. Гэта дазволіла стварыць сем дадатковых працоўных месцаў. Памяшканне светлае, прасторнае, з даступнымі вітрынамі і стэлажамі, на якіх размешчана больш за дзве тысячы найменняў тавараў паўсядзённага попыту.

Вяскоўцы падзякавалі Аляксандру Субоціну за садзейнічанне і вырашэнне іх пытання. «Для Віцьбы гэта знакавае мерапрыемства. Для людзей, якія тут жывуць і едуць у гэты бок, гэта, напэўна, адзіны пункт, дзе можна па шляху на лецішча, у вёску закупіцца прадуктамі, лекамі. Я думаю, мы зрабілі гэта для сябе, усе разам», — адзначыў кіраўнік Віцебшчыны.

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.