Вы тут

Як праходзілі выбары ў Мінску


На выбарчым участку № 295 у сталічнай сярэдняй школе № 218 горада Мінска галасаванне ішло поўным ходам.


— Да 9 лютага мы абсталявалі ўчастак для нашых выбаршчыкаў. Кожны ахвотнік мог загадзя пазваніць ці прыйсці да нас, каб пераправерыць, ці ёсць ён у спіску. Да 19 лютага было ўдакладненне спісаў, а з 20-га пачалося датэрміновае галасаванне. Праходзілі сустрэчы з кандыдатамі, якія балаціруюцца. Людзі задавалі пытанні, якія іх цікавяць, і знаёміліся з прэтэндэнтамі, — расказала пра падрыхтоўку да выбараў старшыня ўчастковай выбарачнай камісіі Анжэла Пальвінская.

— Галасуюць у нас жыхары блізкалеглых дамоў па вуліцы Ясеніна і тых, хто адносяцца да тэрыторыі нашай школы. Магу сказаць, што была досыць высокая яўка пры датэрміновым галасаванні, — расказаў нацыянальны назіральнік ад партыі «Белая Русь», намеснік дырэктара па вучэбннай рабоце Віктар Дарожка. — Сёння шмат людзей прыходзілі сем’ямі, вакол пануе святочная атмасфера. Для тых, хто прыйшоў галасаваць упершыню, быў арганізаваны падарунак — Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.

Кацярына УРБАН

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.