Вы тут

Інфляцыя ў Аргенціне перавысіла 250 працэнтаў


Інфляцыя ў Аргенціне перавысіла 250 працэнтаў


Пра гэта паведаміла ТАСС са спасылкай на Нацыянальны інстытут статыстыкі і перапісу насельніцтва Аргенціны (ІNDEC). «Інфляцыя ў студзені дасягнула 20,6 працэнта, а за апошнія 12 месяцаў склала 254,2 працэнта», — адзначаецца ў дакуменце. У прыватнасці, у студзені ў сувязі з ростам цэн на праязныя квіткі ў грамадскім транспарце і падаражэннем паліва кошт паслуг у транспартнай сферы павялічыўся на 26,3 працэнта. Акрамя таго, на 25,1 працэнта ўзрос кошт паслуг тэлефоннай сувязі і доступу ў інтэрнэт. Рэзка павялічылася цана на сродкі асабістай гігіены і, як вынік, паслугі ў сферы прыгажосці падаражэлі на 44,4 працэнта. Адзначаецца, што інфляцыя паскорылася пасля абрання Хаўера Мілея прэзідэнтам Аргенціны ў лістападзе мінулага года. У сваёй першай прамове ў якасці кіраўніка дзяржавы ён ахарактарызаваў сітуацыю ў краіне як крытычную і заявіў аб неабходнасці шокавых мер у эканоміцы.

Урад Сінгапура пакрые грамадзянам $5,5 млн памылкова спагнаных падаткаў

Улады Сінгапура пакрыюць грамадзянам памылкова спагнаны падатак на тавары і паслугі ў памеры 5,5 мільёна  долараў, пачынаючы з сакавіка. Гэта адзначаецца ў заяве, апублікаванай міністэрствам фінансаў краіны, паведаміла «Сіньхуа». Ведамства правяло ўнутраную праверку, падчас якой было ўстаноўлена, што 18 збораў у шасці падатковых агенцтвах былі памылкова налічаны. Урадавыя ўстановы будуць кампенсаваць падаткаплацельшчыкам сродкі, кіруючыся архіўнымі данымі, пачынаючы з 2019-га, паколькі сінгапурскія законы патрабуюць, каб падатковыя службы захоўвалі запісы аб атрыманых аплатах на працягу толькі пяці гадоў. Кампенсацыя сродкаў раней за гэты тэрмін будзе праводзіцца толькі пры наяўнасці адпаведных запісаў і пацвярджальных дакументаў.

Студзень стаў самым цёплым за ўсю гісторыю метэаназіранняў

Тым самым ён працягнуў серыю самых цёплых месяцаў, паведаміў «Інтэрфаксу» навуковы кіраўнік Гідраметцэнтра Расіі Раман Вільфанд. «Гэта восьмы месяц запар, які з’яўляецца самым цёплым за ўсю гісторыю назіранняў. Пачынаючы з чэрвеня, сем месяцаў 2023 года тэмпература была вельмі высокай», — адзначыў эксперт. Паводле яго слоў, гэта тлумачыцца тым, што працягваецца павелічэнне парніковых газаў, а таксама ўплыў Эль-Ніньё (анамальным пацяпленнем паверхневых вод у цэнтральнай і ўсходняй частках Ціхага акіяна). «Паводле ўсіх даных, па ўсіх аналізах студзень аказаўся на 1,66 градуса вышэй за сярэднюю тэмпературу студзеня за даіндустрыяльны перыяд з 1850 да 1900 года», — удакладніў Раман Вільфанд.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.