Вы тут

У Фінляндыі заявілі аб узмацненні жорсткасці мер эканоміі


У Фінляндыі заявілі аб узмацненні жорсткасці мер эканоміі


Урад Фінляндыі мае намер прыняць яшчэ больш жорсткія меры эканоміі, каб збалансаваць дзяржаўныя фінансы. Пра гэта паведаміла РІА «Новости» са спасылкай на заяву прэм’ер-міністра Петэры Орпа. На гэтым тыдні ў Фінляндыі праходзіць чарговая хваля забастовак супраць урадавых рэформ на рынку працы. Каментуючы сітуацыю, прэм’ер-міністр адзначыў, што арганізацыям была дадзена магчымасць вылучыць уласныя ідэі па ўмацаванні занятасці і дзяржаўных фінансаў. Аднак пры гэтым урад мае намер працягваць рэалізацыю рэформ, падкрэсліў ён. Найбуйнейшая арганізацыя работадаўцаў «Саюз дзелавога жыцця» заявіла, што прафсаюзныя забастоўкі ў Фінляндыі, якія праходзяць на гэтым тыдні, абыдуцца краіне ў 380 млн еўра. У цэлым урон фінскай эканоміцы ўжо складае амаль мільярд еўра.

Індыйскія фермеры ідуць маршам на Нью-Дэлі

Індыйская паліцыя прымяніла слёзатачывы газ і затрымала некалькі фермераў, якія ўступілі ў сутыкненне з вартавымі правапарадку і спрабавалі зламаць барыкады на шляху ў Нью-Дэлі, паведаміў Euronews. Пачаўшы сваё шэсце ў паўночных штатах Хар’яна і Пенджаб, дзясяткі тысяч сельгасвытворцаў на трактарах і грузавіках рушылі ў сталіцу, каб запатрабаваць мінімальных падтрымлівальных цэн на ўраджай. Паліцыя перакрыла шматлікія пункты ўезду ў горад бар’ерамі з гіганцкіх металічных кантэйнераў, калючага дроту і цэментных блокаў. Урад забараніў правядзенне буйных сходаў у сталіцы і прыпыніў работу інтэрнэту ў некаторых раёнах суседняга штата Хар’яна, каб прадухіліць зносіны маніфестантаў.

Караблекрушэнне прывяло да разліву нафты каля берагоў Трынідада і Табага

Работнікі службы экстраннай дапамогі ў Трынідадзе і Табага ліквідуюць наступствы экалагічнай катастрофы, прычынай якой стаў маштабны разліў нафты, перадае Al Jazeera. Неапазнанае судна перакулілася каля ўзбярэжжа экапрамысловага парка Коўв на поўдні Табага. Як паведаміў прэм’ер-міністр рэгіёна, борт ішоў пад невядомым сцягам і не падаваў сігналаў аб магчымым крушэнні. Улады аб’явілі аб увядзенні ў краіне рэжыму надзвычайнай сітуацыі, паколькі ўцечка нафты закранула каля 15 кіламетраў берагавой лініі. Чыноўнікі па ахове навакольнага асяроддзя заявілі аб пашкоджанні рыфа і пляжаў у Атлантычным акіяне, што негатыўна паўплывае не толькі на экасістэму і біяразнастайнасць, але таксама адаб’ецца на дзейнасці курортаў і атэляў, якія з’яўляюцца асновай мясцовай эканомікі.У Фінляндыі заявілі аб узмацненні жорсткасці мер эканоміі Урад Фінляндыі мае намер прыняць яшчэ больш жорсткія меры эканоміі, каб збалансаваць дзяржаўныя фінансы. Пра гэта паведаміла РІА «Новости» са спасылкай на заяву прэм’ер-міністра Петэры Орпа. На гэтым тыдні ў Фінляндыі праходзіць чарговая хваля забастовак супраць урадавых рэформ на рынку працы. Каментуючы сітуацыю, прэм’ер-міністр адзначыў, што арганізацыям была дадзена магчымасць вылучыць уласныя ідэі па ўмацаванні занятасці і дзяржаўных фінансаў. Аднак пры гэтым урад мае намер працягваць рэалізацыю рэформ, падкрэсліў ён. Найбуйнейшая арганізацыя работадаўцаў «Саюз дзелавога жыцця» заявіла, што прафсаюзныя забастоўкі ў Фінляндыі, якія праходзяць на гэтым тыдні, абыдуцца краіне ў 380 млн еўра. У цэлым урон фінскай эканоміцы ўжо складае амаль мільярд еўра.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.