Вы тут

У Беларусі ўстаноўлены льготы па ПДВ пры ўвозе абсталявання


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 сакавіка падпісаў указ № 77 «Аб вызваленні ад падатку на дабаўленую вартасць», накіраваны на стымуляванне правядзення мадэрнізацыі існуючых і стварэнне новых вытворчасцяў. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.


Фота БелТА

У адпаведнасці з дакументам ад ПДВ вызваляецца тэхналагічнае абсталяванне, якое ўвозіцца ў Беларусь, аналагі якога ў краіне не вырабляюцца, а таксама камплектуючыя і запасныя часткі да яго.

Устаноўлены абавязковыя ўмовы прымянення суб’ектам гаспадарання дадзенай льготы. Гэта, у прыватнасці, прадстаўленне заключэння ўпаўнаважанага ўрадам органа аб адсутнасці ў Беларусі вытворчасці аналагаў, а таксама прыняцце ўвезенай маёмасці на ўлік у якасці аб’екта асноўных сродкаў і выкарыстанне яго пры вытворчасці прадукцыі (выкананні работ, аказанні паслуг).

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.