Вы тут

Сведка расказала ў Вярхоўным Судзе аб трагедыі ў вёсцы Зарэчча


Сведка па справе Катрука Зінаіда Калінічава распавяла ў Вярхоўным Судзе аб трагедыі ў вёсцы Зарэчча (знаходзіцца ў Мінскай вобласці), якую ў 1943 годзе ўчынілі карнікі, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Сведка ведае, што падчас карнай аперацыі загінулі яе бабуля па лініі маці і сястра маці.

«Вёска Зарэчча побач з той вёскай, у якой я нарадзілася. Калі бацькоў не стала, я пачала цікавіцца вёскай Зарэчча, як іх спалілі. Спалілі ў школе — гэта тое, што я ведаю. Астанкі пахаваны на могілках. Калі я там жыла, мы з бацькамі, вядома, наведвалі могілкі», — сказала сведка.

На момант трагічных падзей маці Зінаіды Калінічавай было 16 гадоў. Таму сведка мяркуе, што карная аперацыя праведзена ў перыяд з 1943 па 1944 гады.

Маці сведкі тым часам схавалася ў сваякоў у іншай вёсцы, таму засталася жывая, а сям’ю забілі.

Адказваючы на пытанне, ці ведае сведка, якое карнае падраздзяленне здзейсніла злачынства, яна паведаміла: «Расказвалі, што паліцаі».

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.