Вы тут

150 гадоў з дня заснавання адзначае Гомельскі вагонабудаўнічы завод


Гомельскі вагонабудаўнічы завод рамантуе вагоны рознага прызначэння, вырабляе запасныя часткі рухомага саставу, прамысловых вырабаў, абсталявання і аснасткі. Больш за 15 гадоў таму прадпрыемства асвоіла выпуск сучасных камфартабельных пасажырскіх вагонаў. Па выніках работы завода ў мінулым годзе выручка ад рэалізацыі прадукцыі вырасла з тэмпам звыш 114 працэнтаў, чысты прыбытак павялічыўся больш чым на 117 працэнтаў, на 1.1 працэнтны пункт вышэй у параўнанні з 2022 годам склалася рэнтабельнасць продажаў.


Як адзначыў старшыня аблвыканкама Іван Крупко падчас сустрэчы з калектывам Гомельскага вагонабудаўнічага завода, галоўны набытак любога прадпрыемства — гэта, вядома, людзі. За ўсю гісторыю на заводзе пакаленнямі прапрацавалі шматлікія сямейныя дынастыі. Сярод іх — Хімаковы, Якубавы, Лізуновы, Сергеенка, Батраковы, Бетанавы, Рымкевічы, Злотнікавы. Сумарны стаж толькі гэтых працоўных дынастый ад 70 да 310 гадоў.

За 150 гадоў развіцця вытворчасці Гомельскі вагонабудаўнічы завод вырабіў больш за 220 тыпаў вагонаў. На прадпрыемстве памятаюць і ганарацца гісторыяй роднай вытворчасці. Прадпрыемства, заснаванае ў 1874 годзе, стала першым заводам на тэрыторыі Гомеля.

— Вядома ў горадзе і да, і пасля адчыняліся розныя мануфактуры, але такога размаху, як завод, у тыя часы не дасягнуў ніхто. Таксама першая ў горадзе электрастанцыя з’явілася ў 1902 годзе на вашым прадпрыемстве. Прычым выпрацоўвала яна энергію не толькі для ўласных патрэб, але і для гамяльчан, — прывёў цікавыя факты з гісторыі завода Іван Крупко. — Напачатку ў штаце заводы было 600 чалавек, але праз 30 гадоў у майстэрнях ужо шчыравалі больш за паўтары тысячы працаўнікоў. Гэта на трэць больш, чым сёння.

Іван Крупко нагадаў аб гераічных подзвігах працаўнікоў завода, якія падчас Вялікай Айчыннай вайны засталіся ў акупаваным Гомелі — вялі падрыўную дзейнасць. Пасля вызвалення абласнога цэнтра ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ужо да сярэдзіны 1944 года завод у поўным аб’ёме аднавіў работу. 

— Знакаміты Дом-камуна быў пабудаваны яшчэ ў 30-я гады для завадчан. Гэта быў першы дом з ліфтам і самы высокі ў Гомелі — 7 паверхаў. І яшчэ 40 гадоў ён заставаўся самым высокім жылым памяшканнем у нашым горадзе, — нагадаў Іван Крупко.

Кіраўнік рэгіёна азнаёміўся з сучаснымі ўмовамі сацыяльнай падтрымкі працаўнікоў. Губернатар ацаніў абсталяванне здраўпункта завода, дзе прадугледжаны кабінеты фізіятэрапіі, стаматалогіі, ультрагукавой дыягностыкі, масажу, вядзе прыём тэрапеўт. Іван Крупко пацікавіўся ўтрыманнем інтэрната для завадчан, узроўнем зарплаты і умовам працы, арганізацыяй вольнага часу. 

Напрыканцы сустрэчы з калектывам завода кіраўнік рэгіёна ўзнагародзіў лепшых працаўнікоў. 

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота ТК «Гомельшчына афіцыйна»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.