Вы тут

Сведка па справе Катрука даў паказанні ў Вярхоўным Судзе


Сведка па справе Катрука, якая зараз разглядаецца ў Вярхоўным Судзе, Сяргей Іванавіч Ліс (родам з вёскі Казыры, дзе нарадзіўся і вырас) распавёў пра абставіны гібелі свайго дзеда і яго роднага брата, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Сведка распавёў, што аб расстрэле жыхароў Козыраў ведае са слоў бацькі, якому на той момант было 13 гадоў. У дзень трагедыі ўся вёска пайшла на лесапавал нарыхтоўваць лес (адправілі ад калгаса). Паводле слоў мясцовых, «прыйшла бандэраўская брыгада і ўсіх расстраляла, выжылі толькі двое дзяцей».

«Адну дзяўчыну параніла куляй у руку і нагу, яна да вёскі дапаўзла, а другі — Ліс, яго бацька прыкрыў сабой, — расказаў сведка. — Пасля таго як расстралялі (людзей, якія працавалі на лесапавале. — Заўвага БелТА), прыехалі мясцовыя, забралі ( трупы. — Заўвага БелТА) і пахавалі. Пасля гэтага (карнікі. — Заўвага БелТА), гавораць, пайшлі на Хатынь».

Са слоў бацькі сведка ведае, што тады на лесапавале карнікі забілі дзеда і яго роднага брата (дзядзьку сведку). «Іх разам забілі ў адзін дзень, так яны і пахаваны ў адной магіле. Пра гэта расказваў мой бацька», — дадаў Сяргей Ліс.

Неўзабаве пасля пахаванняў дзеда немцы загрузілі жыхароў вёскі, у тым ліку 13-гадовага бацьку разам з сястрой-двайняткай, і адправілі ў Германію. Старэйшая сястра бацькі ў той час была ў Віцебску, таму яе гэта не закранула.

Сведка ўдакладніў, што дзеда звалі Сцяпан Іванавіч Ліс, яго брата — Антон. Бацьку сведкі, які быў сагнаны ў Германію, звалі Іван Сцяпанавіч Ліс.

Пра Хатынь сведка ведае са слоў Камінскай, жонкі Камінскага, які выжыў, якую ён ведаў асабіста. «Мне было дзевяць гадоў, я яе добра памятаю», — адзначыў сведка. Жанчына прыходзіла ў госці. Паводле яе слоў, з хлява выратаваліся некалькі чалавек.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.