У Беларусі на 1 лютага 2024 года для шматдзетных сем’яў адкрыта 134 703 дэпазітныя рахункі «Сямейны капітал». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
З іх 82,6 тыс. дэпазітных рахункаў на $826 млн і 52 тыс. дэпазітных рахункаў на Br1,3 млрд, удакладнілі ў прэс-службе.
Па стане на 1 лютага 2024 года на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пададзена 81749 заяў. З іх на паляпшэнне жыллёвых умоў — 66 555, на атрыманне медыцынскіх паслуг — 8854, на атрыманне адукацыі — 6335, на набыццё тавараў для інвалідаў — 5.
Прынята 79 338 рашэнняў аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу, з іх у Брэсцкай вобласці — 16 569, Віцебскай — 7649, Гомельскай — 12 832, Гродзенскай — 9269, Мінскай — 13 747, Магілёўскай — 9711 і 871.
Сямейны капітал прызначаецца шматдзетным сем’ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступнага дзіцяці. З 1 студзеня 2024 года памер сямейнага капіталу складае Br31 480. У такім памеры сямейны капітал назначаецца сем’ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей у перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2024 года.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?