Вы тут

Якія меры бяспекі працы трэба выконваць падчас суботніка


Традыцыйна падчас суботніка беларусы зоймуцца добраўпарадкаваннем працоўных месцаў, аб’ектаў і тэрыторый населеных пунктаў, гісторыка-культурных каштоўнасцяў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны.


Наймальнік павінен улічваць, што, калі падчас суботніка работнікі будуць працаваць на сваім працоўным месцы, забеспячэнне здаровых і бяспечных умоў працы павінна ажыццяўляцца ў звычайным рэжыме. У іншым выпадку з імі павінен праводзіцца мэтавы інструктаж па ахове працы згодна з відам работ, якія будуць выконвацца.

«Пры выкананні работ па добраўпарадкаванні на тэрыторыі сваёй арганізацыі інструктаж па ахове працы праводзіцца непасрэдным кіраўніком работ наймальніка. Пры выкананні работ на тэрыторыі іншай арганізацыі — непасрэдным кіраўніком работ або спецыялістам арганізацыі, на тэрыторыі якой яны будуць праводзіцца», — адзначылі ў міністэрстве.

Пры правядзенні мэтавага інструктажу павінна быць праведзена апытанне работнікаў аб стане здароўя. Нельга дапускаць работнікаў у выпадку пагаршэння іх самаадчування, звязанага з прастуднымі захворваннямі, ці ў хворым стане. А таксама нельга дапускаць да работы асоб у стане алкагольнага або наркатычнага ап’янення, работнікаў, якія не маюць адпаведнай падрыхтоўкі, да выканання работ з павышанай небяспекай, работнікаў, якія не забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны.

Наймальнік павінен забяспечыць выкананне норм пад’ёму і перамяшчэння цяжараў уручную жанчынамі, якія прымаюць удзел у суботніку, — не больш за 7 кг. А таксама прыняць меры, якія выключаюць магчымасць наезду тэхнікі і траўміравання рухомымі часткамі машын і механізмаў.

Мінпрацы таксама звярнула ўвагу, што работнікі, якія ўдзельнічаюць у суботніку, павінны быць забяспечаны неабходным інструментам, інвентаром, сродкамі індывідуальнай абароны (пальчаткамі або рукавіцамі, пры рабоце на праезнай частцы — камізэлькамі сігнальнымі, пры рабоце на будаўнічым аб’екце — ахоўнымі каскамі).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.