Юбілей Канстытуцыі — значны этап у гісторыі Беларусі як сацыяльнай суверэннай дзяржавы. Такой думкай падзялілася міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
«15 сакавіка 2024 года мы адзначаем 30-годдзе Асноўнага закона краіны — Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Увесь гэты час яна з’яўляецца непарушным гарантам свабод і правоў, неабходных для стваральнай працы і дастойнага жыцця кожнага грамадзяніна, бо Канстытуцыя — адпраўная кропка ўсіх дзяржаўных рашэнняў», — сказала міністр.
Яна падкрэсліла, што ў Канстытуцыі таксама вызначаны вектар для будучага развіцця грамадства, аснова якога — павага да чалавека, традыцый і гісторыі краіны. «Як жывы арганізм, Асноўны закон удасканальваецца. Папраўкі, прынятыя ў 2022 годзе, забяспечылі цяперашнім і наступным пакаленням захаванне ўнікальнай культурнай спадчыны і цэласнасці краіны», — упэўнена Ірына Касцевіч.
«Юбілей Канстытуцыі — значны этап у гісторыі Беларусі як сацыяльнай суверэннай дзяржавы. Менавіта Канстытуцыя стала фундаментам усіх высокіх каштоўнасцей, непарушных асноў нашай краіны. Са святам!» — завяршыла міністр працы і сацыяльнай абароны.
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».