Вы тут

Абараніць аснову — сям’ю і веру


У Свята-Елісавецінскім манастыры прайшла сустрэча-дыялог «Захаванне і развіццё праваслаўнай культуры і духоўна-маральных каштоўнасцяў», у ходзе якой парламентарыі Саюзнай дзяржавы з Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Веніямінам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, абмеркавалі важныя пытанні ў вызначанай тэме, а таксама акрэслілі далейшыя напрамкі супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў ёй.


Фота: pukhovichi.gov.by

У коле аднадумцаў прысутныя гаварылі не толькі пра зробленае, але і пра тое, што многіх непакоіць, мае вялікае значэнне, пра шляхі развіцця далейшага ўзаемадзеяння дзвюх краін:

— На фоне падзей, якія адбываюцца сёння ў свеце, праблема захавання духоўна-культурнай спадчыны, культурна-гістарычных традыцый і каштоўнасцяў з’яўляецца асабліва актуальнай і важнай. Таму што менавіта духоўная аснова дазваляе чалавеку правільна асэнсаваць падзеі ў яго і грамадскім жыцці з пункту гледжання вечнасці, прымаючы правільныя рашэнні, — адзначыў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. — У ХХ стагоддзі чалавецтва сутыкнулася з вялікімі зменамі, узрушэннямі, прычынай якіх сталі розныя войны, эканамічныя, сацыяльныя, палітычныя, культурныя і ідэалагічныя крызісы і дэстабілізуючыя працэсы. Гэта дало штуршок дэфармацыі духоўнай культуры грамадства. У ліку найважнейшых праблем выступае замяшчэнне рэлігійных, маральных і каштоўнасных арыенціраў, расхістванне і забыццё векавых устояў, нацыянальных асаблівасцяў, гісторыка-культурных звычаяў і традыцый. І тое, што раней было само сабой зразумела, хараз патрэбна тлумачыць дзецям і маладым людзям. А ў іх часта ўзнікае пытанне, а чаму так трэба і правільна, калі ёсць і іншыя варыянты? Як адказваць на гэта, як сцвярджаць нашы гісторыка-культурныя традыцыі і звычаі — гэта адзін з важных нашых клопатаў.

Вядома, што ва ўсе часы як вялікія духоўныя настаўнікі, так і класікі беларускай і рускай літаратуры заклікалі чалавека да духоўнага ўдасканалення, да кантролю над сваімі паводзінамі, адказнасці за свае ўчынкі, справы і нават думкі. І сучасны чалавек таксама спазнае свет праз прызму духоўных каштоўнасцяў, таму так важна, каб у аснове гэтага фундаменту выхавання і фарміравання канкрэтнай асобы і грамадства была праваслаўная вера, якая складае сутнасць ментальнасці, духоўных каштоўнасцяў усходне-славянскіх народаў... 

Работа над сабой, сваімі думкамі, выпраўленнем уласных недахопаў, усведамленне сапраўдных каштоўнасцяў любові, дабра, прыгажосці — павінна быць сэнсам жыцця чалавека. І тое, на жаль, вельмі адрозніваецца ад прапаноў знешняга свету, дзе нам кажуць, што трэба браць ад жыцця ўсё. У гэтым кантэксце асабліва важна не забываць пра сям’ю, бо яна — аснова фарміравання сістэмы жыццёвых каштоўнасцяў кожнага. Тут удзельнікі сустрэчы сышліся ў меркаванні, што неабходна вярнуць сям’і функцыю выхавання, суправаджаючы яе ў розных кірунках і на ўсіх этапах развіцця.

Старшыня Камісіі Парламенцкага Сходу па культуры, навуцы і адукацыі Саюзнай дзяржавы Мікалай Бурляеў у сваю чаргу спыніўся на тым, як сёння важна быць пільнымі да ўсяго, што прапаноўваецца людзям пад выглядам, напрыклад, таго ж культурнага прадукту:

— Ці ёсць карысць, калі ты, як прадстаўнік шоу-бізнесу, заваюеш свет, а душы сваёй і душам тых, хто глядзіць на цябе, нашкодзіш. Той жа экран сёння мае вялікі ўплыў на чалавека. Мы давяраем экрану. Як казаў Фёдар Дастаеўскі, д’ябал змагаецца з Богам, а месца бітвы — сэрца чалавека. І тое адбываецца ўвесь час, — адзначыў Мікалай Пятровіч. — Якімі будуць нашы навука, культура і адукацыя, такім будзе і будучыня нашай Саюзнай дзяржавы. Надышоў час сказаць, што мы не будзем паніжаць духоўны ўзровень нашых народаў. Тое, што мы не можам зрабіць асобна ў нашых краінах, мы здольны зрабіць разам. Не варта паддавацца на тое, што здольна раздзяліць нас. Зараз трэба выратоўваць прыгажосць, і мы маем для гэтага ўсе магчымасці.

— Сёння правільна адзначалі, што мы нічога не страцілі, але ёсць моманты, дзе мы, магчыма, адыходзім убок, а патрэбна, наадварот, там сканцэнтраваць наша слова і нашу ўвагу ў першую чаргу, — выказалася начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольга Чамаданава. — Так, у нас ёсць шэраг праектаў, у тым ліку сумесных, якія накіраваныя на захаванне сямейных каштоўнасцяў. Аднак вельмі важныя сэнс і глыбіня ўсёй той работы, якая праводзіцца. Ёсць неабходнасць удасканалення яе і далучэння новых людзей, ініцыятыў, больш шырокага патэнцыялу магчымасцяў... Паколькі ўсё пачынаецца з сям’і, таму з гэтых каранёў і варта пачынаць работу ў розных фарматах: праектаў, сустрэч з маладымі людзьмі, бо шмат тэм яшчэ застаюцца адкрытымі.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.