Вы тут

Паэзія Гальпяровіча гучыць па-марыйску


9 лютага галоўная газета Марый Эл (Расійская Федэрацыя) цэлую старонку прысвяціла беларускай паэзіі. У выданні, якое называецца «Марый Эл», у перакладзе на марыйскую мову надрукавана дванаццаць вершаў заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Навума Гальпяровіча. Пераклад падборкі ажыццявіў вядомы ў Марый Эл і Расійскай Федэрацыі паэт Анатоль Ціміркаеў.


Раней у грамадска-палітычным выданні аўтаномнай рэспублікі была надрукавана падборка вершаў дырэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура» паэта Алеся Бадака.

Што да перакладчыка Анатоля Ціміркаева, то ён яшчэ пераўвасобіў на сваю родную мову і «Курган» народнага песняра Беларусі Янкі Купалы, які будзе надрукаваны ў сакавіцкім нумары літаратурна-мастацкана часопіса «Ончыко». А з рускай паэзіі пераклаў «Яўгенія Анегіна» Аляксандра Пушкіна, за што адзначаны дзяржаўнай прэміяй Марый Эл.

Над перакладамі беларускай паэзіі ў апошнія гады працуюць у Марый Эл Генадзь Аяр, Святлана Грыгор’ева, Ігар Папоў, іншыя мастакі слова. Творы беларускіх літаратараў даволі часта друкуюцца ў часопісе «Ончыко» і газеце «Марый Эл», а таксама ў іншых выданнях.

Раман СЭРВАЧ

Фота pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.