Вы тут

Папаўненне фондаў музея Янкі Купалы


7 лютага ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы ў дар музею новых экспанатаў, звязаных з народным паэтам Беларусі Янкам Купалам.


Фонды музея папоўніліся дзвюма работамі вядомага беларускага мастака-графіка Сямёна Геруса «Янка Купала ў Ляўках» і «Сяўба», сувенірным партсігарам мінулага стагоддзя з выявай вялікага класіка.

Падчас мерапрыемства таксама выступілі старшыня праўлення Беларускага рэспубліканскага грамадскага аб’яднання калекцыянераў Барыс Васільеў, член Беларускага саюза мастакоў Алег Ойстрах, калекцыянер Андрэй Філатаў.

Старшыня праўлення Беларускага рэспубліканскага грамадскага аб’яднання калекцыянераў Барыс Васільеў

— Зборам стаў займацца з пяцігадовага ўзросту. Захапленне пачалося з калекцыйных мадэляў аўтамабіляў. Затым — маркі, укладышы упаковак жавальных гумак... З часам маё захапленне перарасло ў цяжкі, карпатлівы, але такі цікавы і займальны працэс даследавання, пошуку, набыцця прадметаў мастацтва, — распавёў чытачам партала Выдавецкага дома «Звязда» калекцыянер Андрэй Філатаў. — Сёння я не ўпершыню перадаю прадметы са сваёй калекцыі. Раней мною былі перададзены ў дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа графічная праца Міхаіла Маўчана, невядомая фатаграфія Я. Коласа, бронзавы настольны медаль, выпушчаны да юбілею народнага пісьменніка. Для мяне з’яўляецца гонарам, у год 80-годдзя з дня стварэння выдатнага музея Янкі Купалы, паднесці ў дар экспанаты, звязаныя з імем пісьменніка. У гэтым, я, як патрыёт сваёй краіны, праяўляю сваю грамадзянскую пазіцыю, вялікую павагу і шанаванне да вялікай спадчыны класікаў роднай літаратуры.

Член Беларускага саюза мастакоў Алег Ойстрах

Калекцыянер Андрэй Філатаў

Дырэктар музея Ганна Галінская падзякавала Андрэю Філатаву за бескарыслівыя дзеянніі выказала ўпэўненасць у прадаўжэнні супрацоўніцтва з членамі Беларускага рэспубліканскага грамадскага аб’яднання калекцыянераў.

Аўтограф мастака Сямёна Геруса на графічных работах

Дырэктар дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Ганна Галінская

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.