Вы тут

Вярхоўны Суд Беларусі пачаў разглядаць крымінальную справу ў дачыненні да Катрука


Вярхоўны Суд Беларусі пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Уладзіміра Катрука, які вядомы як кат Хатыні, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Катрук абвінавачваецца ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага арт.127 (генацыд) КК Беларусі. Судовы працэс будзе адкрыты. Першае паседжанне праходзіць пры поўнай зале слухачоў.

Як паведамілі раней у Генпракуратуры, справа Катрука — адзін з важных этапаў і вынікаў расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе, адна з працэсуальных форм беларускага заканадаўства, якая дазволіць выявіць і паказаць сапраўдную асобу карнікаў і катаў, якія дзейнічалі ў тым ліку на тэрыторыі БССР.

Па словах генпракурора, Катрук і многія іншыя злачынцы, якія знішчалі мірнае насельніцтва, хаваліся і хаваюцца ў ЗША, Канадзе, краінах Балтыі, іншых краінах. Яны не панеслі заслужанага пакарання.

Як паведамлялася, Катрук удзельнічаў у знішчэнні Хатыні, знаходзячыся ў складзе 118-га карнага ўкраінскага батальёна. Гэтае падраздзяленне і сам Катрук былі датычныя ў 1943 годзе да забойства яўрэйскіх сем’яў, якія хаваліся ў зямлянках у Лучынскім бары ў Налібоцкай пушчы. Іх карнікі закідалі гранатамі, забраўшы маёмасць.

У прэс-службе Вярхоўнага Суда нагадалі, што 17 ліпеня 2023 года кіраўнік дзяржавы падпісаў закон «Аб змене Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь», які накіраваны на забеспячэнне непазбежнасці адказнасці за генацыд. Законам прадугледжваецца недапушчальнасць адмовы ва ўзбуджэнні крымінальнай справы і спыненні вытворчасці ў дачыненні да памерлых асоб, якія ўчынілі не мелыя тэрміна даўнасці злачынства.

Законам уведзены прававыя механізмы, якія дазваляюць правесці судовае разбіральніцтва па крымінальнай справе ў дачыненні да памерлага абвінавачанага, што дасць магчымасць забяспечыць не толькі прынцып непазбежнасці адказнасці за зробленае, але і аднавіць гістарычную справядлівасць у адносінах да нацысцкіх злачынцаў і іх памагатых. Змяненні ўступілі ў сілу з 1 жніўня 2023 года.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.