Вы тут

Размова аб сучаснасці і будучыні. Крупко сустрэўся са студэнтамі рэгіёна


Старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко правёў сустрэчу са студэнцкай моладдзю, перадае БелТА.


Дыялог адбыўся ў свабоднай эканамічнай зоне «Гомель Ратон». У пачатку сустрэчы губернатар падкрэсліў, што такая даверная размова з моладдзю для яго важная ў двухбаковым парадку. Па-першае, гэта дадатковая магчымасць расказаць, чым жыве краіна і рэгіён. Па-другое, убачыць і зразумець, наколькі маладыя людзі разумеюць значнасць палітычнай падзеі якая павінна адбыцца.

«2023 год паказаў, як мы пад мудрым кіраўніцтвам Прэзідэнта дастойна спраўляемся з эканамічнымі санкцыямі, супрацьстаім палітычнаму націску, а таксама ўпісаў новыя цікавыя старонкі ў жыццё кожнага з нас. На карце рэгіёну з’явіліся новыя гісторыка-культурныя славутасці, стратэгічна важныя і сацыяльна значныя аб’екты. Парадаваў год і працоўнымі, спартыўнымі рэкордамі. Было нямала цяжкасцей, але яны згуртавалі нас, прадэманстравалі таленты, раскрылі дадатковыя рэзервы сіл і магчымасцей», — сказаў Іван Крупко.

Губернатар падзяліўся, чым запомніўся яму мінулы год. Ён нагадаў аб урачыстым шэсці Сцяга Перамогі ў гонар гадавіны вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў гарадоў і вёсак Гомельскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, маштабнай спартыўнай падзеі — II Гульнях краін СНД, якія прымаў і паўднёва-ўсходні рэгіён, а таксама пашырэнні палётнай праграмы аэрапорта Гомель, комплексным добраўпарадкаванні гарадскіх пасёлкаў Азарычы і Кастрычніцкі, адкрыцці пасля маштабнай рэканструкцыі мемарыяла ахвярам Азарыцкага лагера смерці і інш. «Кожны з вас павінен пабываць на гэтым трагічным месцы. Кожны з вас павінен памятаць: аснова ўсяго, чым жыве сёння Беларусь, — мір і свабода, падораныя нашымі гераічнымі продкамі, якія прайшлі дарогамі самай жорсткай і кровапралітнай вайны. Як сказаў Аляксандр Лукашэнка, «тое, што адбываецца ў свеце і ўжо практычна ля нашых граніц, прымушае ўспомніць урокі гісторыі і запаветы пакалення пераможцаў аб неабходнасці як зрэнку вока берагчы Айчыну , ахоўваць мір і спакой на роднай зямлі», — падкрэсліў Іван Крупко.

Размова ішла аб рэалізацыі буйных інвестпраектаў, развіцці аграпрамысловага комплексу, сістэмы адукацыі і сацыяльнага сектара. Паводле ацэнкі старшыні аблвыканкама, мінулы год эканоміка вобласці скончыла з дастойным вынікам: эфектыўна спрацавалі і сфера вытворчасці, і сфера паслуг, па ўсіх асноўных галінах забяспечаны прырост.

Іван Крупко падзяліўся з моладдзю планамі па развіццю рэгіёну, расказаў, як ідзе падрыхтоўка да будучай электаральнай кампаніі — адзінага дня галасавання. У ВНУ рэгіёну навучаюцца каля 37 тыс. студэнтаў. «Гэта актыўныя і прагрэсіўныя маладыя людзі», — падкрэсліў губернатар.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.