Вы тут

Як пазбавіцца ад мошак у вазонах


Пакаёвыя расліны робяць дом утульным і гарманічным. Дасведчаныя кветкаводы ведаюць, што асноўную небяспеку для раслін уяўляюць шкоднікі. Што рабіць, калі завяліся дробныя мошкі ў пакаёвых кветках, і як ад іх пазбавіцца.


Шкоднікі не загінуць самі. Гэта можа здарыцца з парай-тройкай асобін, але астатнія працягнуць размнажацца. І ўжо праз некалькі дзён з’явіцца другое пакаленне. Пры бяздзейнасці, праз некалькі тыдняў паразіты знішчаць вашу любімую кветку.

Лічынкі насякомых наносяць найбольшую шкоду. Яны не бачныя чалавечаму воку. Жывуць лічынкі ў кветкавым грунце. Іх асноўная крыніца харчавання — каранёвая сістэма расліны.

Прычыны

Галоўная прычына з’яўлення якіх-небудзь мошак у кветкавых вазонах — празмернасць вільгаці. Такія ўмовы для гэтага віду шкоднікаў найбольш спрыяльныя.

Іншыя прычыны з’яўлення мошак:

  • Няякасны грунт. Пры замене ці даданні зямлі варта ўлічваць, якая зямля і адкуль яна. Дрэнны грунт — сур’ёзныя праблемы.
  • Арганічныя прымешкі. Іх прысутнасць з’яўляецца фактарам для з’яўлення мошак у вазонах пакаёвых раслін.
  • Мошкі, якія трапілі ў памяшканне выпадковым чынам. Адкрытае акно або дзверы паспрыяюць пападанню насякомых у ваш дом, і яны могуць пасяліцца ў вашых раслінах.

Якія мошкі могуць пасяліцца на пакаёвых раслінах

Разнавіднасцяў шкоднікаў налічваецца больш за 2000. Але некаторыя з іх уяўляюць асаблівую небяспеку.

Белыя шкоднікі

Белакрылкі (Алейрадыды). Характарызуюцца белым колерам крылаў і цела. Знешне нагадваюць тлю, толькі ў паменшаным памеры, які не перавышае 1,8 мм. Калі ў хатняй кветцы завяліся белыя мошкі, то знайсці іх можна на адваротным баку лісточкаў.

Таксама іх называюць шчытоўкамі. Яны найбольш часта сустракаюцца на лісці бягоніі або фуксіі.

Чорныя мошкі

У народзе іх празвалі грыбнымі камарыкамі, навуковая назва — сцыярыды. Гэты від насякомых, пасяляючыся ў грунце, робіць яго вельмі цвёрдым, шчыльным. У выніку карані расліны недаатрымліваюць кісларод.

Па знешнім выглядзе сцыярыды падобныя на камароў. Даўжыня цела з крыламі не перавышае 2 мм. Любімымі раслінамі лічацца фікусавыя, альяс і азалія.

Земляныя блыхі

Яны не маюць крылаў, перамяшчаюцца скачкамі і, у цэлым, знешне вельмі падобныя на блыху. Іх цела пераважна белага колеру. Гэтыя шкоднікі любяць павышаную вільготнасць, таму селяцца ўнізе вазона, каля падстаўкі, а таксама ў верхнім найбольш увільготненым пласце глебы.

Дразафілы

Яны вельмі хутка размнажаюцца. Праз пару дзён парачка асобін можа ператварыцца ў цэлую калонію.

Памер дразафілы істотна больш раней апісаных «сабратаў» і складае ў сярэднім 3,5 мм. Пазнаць іх можна па характэрнай жаўтлява-карычневай афарбоўцы.

Што рабіць

Першае, што вы павінны прадпрыняць — знесці заражаную расліну далей ад астатніх.

Існуюць як спецыяльныя хімічныя інсектыцыды для знішчэння мошак, так і народныя рэцэпты.

Часночная настойка. Для яе прыгатавання спатрэбяцца: здробненыя чатыры сярэднія галоўкі часнаку, адзін літр кіпячонай вады. Атрыманай настойкай апрацоўваецца глеба, лістота расліны.

Раствор марганцоўкі. Пры гатаванні не перашчыруйце з колькасцю перманганату калію. Вада павінна быць крыху ружовай. Растворам апрацоўваецца грунт. Праз пару дзён пасля апрацоўкі трэба паўтарыць паліў.

Нашатырны спірт. 12-13 мл спірту разводзіцца ў адным літрам вады. Шчодра паліце расліны.

Настойка з падтынніку. 50 грам падтынніку заліваюцца 500 мл вады, раствор настойваецца. Настойкай апырскваюць лісце.

Драўняны попел. Прысыпце попелам зямлю ля кораня кветкі.

Раствор гаспадарчага мыла. Вазьміце невялікі кавалачак мыла (20-30 г), надзярыце яго на тарцы, заліце адным літрам вады, дайце растварыцца. Правядзіце апрацоўку зямлі і лістоты.

Бальзам «Зорачка». Багата намажце краі кашпо па ўсёй акружнасці.

Калі ніякі з народных сродкаў не дапамагае, самае правільнае рашэнне — выкарыстоўваць эфектыўныя хімічныя інсектыцыды. Такія прэпараты бываюць трох відаў. Вадкія — прызначаны для палівання і апырсквання. Грануляваныя —. дадаюцца ў глебу. Аэразолі — распырскваюцца на лісце, грунт.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.