Вы тут

Клопат і ўвага да старэйшых: як стартавала акцыя «Ад усёй душы» у Ленінскім раёне


Яркія станоўчыя эмоцыі падарыла акцыя «Ад усёй душы» ветэранам і пажылым людзям Ленінскага раёна. 4 студзеня яна стартавала ў Сярэдняй школы № 164 г. Мінска. Тут, у актавай зале актывісты БРСМ арганізавалі культурнае мерапрыемства з запальнай праграмай, падарункамі і чаяваннем. Бабулі і дзядулі з задавальненнем слухалі свае любімыя песні і нават вадзілі карагоды з дзедам Марозам і Снягуркай.


Першы сакратар Мінскага гаркама БРСМ Раман Бандарук адзначыў, што кожны год у рамках акцыі «Ад усёй душы» БРСМ наведвае ветэранаў, віншуе іх з Новым годам, Калядамі.

— Таксама мы арганізоўваем розныя культурныя мерапрыемствы, дзе маем зносіны з ветэранамі. І, самае галоўнае, нашы актывісты аказваюць адрасную дапамогу, дапамагаюць ветэранам ва ўборцы тэрыторыі. — дадаў ён, — Наша моладзь ніколі не заставалася абыякавай, заўсёды прыходзіла на дапамогу, не забывала пра старэйшае пакаленне.

Цёплыя словы падчас мерапрыемства сказала намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Галіна Чэрнік. Яна адзначыла, што тыя, хто сёння прысутнічае ў зале з аднаго боку з’яўляюцца апорай мудрасці і вопыту, а з другога — людзьмі з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй.

— Вы — бабулі і дзядулі, а значыць вы выхоўваеце сваіх унукаў, прывіваеце ім тыя правільныя маральныя каштоўнасці, якія так нам неабходны, — дадала Галіна Чэрнік.

Усяго ў Ленінскім раёне пражывае 52 тысячы пенсіянераў, 48 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, 123 вязні канцлагераў. Многіх з іх ужо наведалі ў святочныя дні актывісты з падарункамі. Спадзяемся, што такія ініцыятывы і далей будуць дарыць людзям добрыя эмоцыі, акружаючы клопатам і ўвагай тых, хто ў гэтым так моцна мае патрэбу.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.