Вы тут

У навагоднюю ноч чакаецца моцны парывісты вецер


Апошнім часам самыя святочныя дні года ў нас як пад капірку — ноччу, як правіла, невялікі мінус і мокры снег, а днём — такі ж  няўпэўнены плюс і ўжо дождж са снегам. Сёлета карціна за акном практычна не мяняецца, на святы нас чакае туман і галалёд, а ноччу месцамі моцны парывісты вецер, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота pexels.com

А ў апошнюю пятніцу года надвор’е ў Беларусі ў асноўным будуць вызначаць няўстойлівыя паветраныя масы, а ўначы па паўночным усходзе краіны адаб’ецца ўплыў малаактыўнага франтальнага падзелу. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу па паўночным усходзе выпадзе снег, будзе ісці мокры снег і дождж, днём пераважна па паўночнай палове краіны пройдуць ападкі, у асноўным дождж. Уначы і раніцай месцамі слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні ўмераны, удзень месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 2 градусаў да 4 цяпла, а ўдзень і ўвогуле як у сакавіку — 2–8 цяпла. Атмасферны ціск будзе падаць.

Якое ж надвор’е будзе ў святочныя выхадныя? Паводле прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у суботу і нядзелю (30 і 31 снежня) умовы надвор’я будуць вызначаць атмасферныя франты і няўстойлівыя паветраныя масы, якія будуць паступаць з боку Заходняй Еўропы.

У суботу чакаецца воблачна, ноччу — з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, заходні парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 1 градуса да плюс 5, максімальная тэмпература днём ад плюс 1 градуса да 8 цяпла.

І на 31 снежня чакаецца воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны нас чакаюць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабыя туман і галалёд, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Вецер заходняй чвэрці парывісты, ноччу месцамі па краіне моцны парывісты. Ноччу стане крыху халадней, але толькі месцамі, тэмпература паветра ў цёмны час сутак будзе вагацца ад мінус 3 градусаў да 4 цяпла. Днём максімальная тэмпература будзе ад нуля да плюс 6 градусаў.

Тэмпература паветра навагодняй ноччу (з 31 снежня на 1 студзеня) складзе ад мінус 2 градусаў да 5 цяпла.

Паводле папярэдняга прагнозу, 1 студзеня наступнага года ў сталіцы чакаецца ноччу плюсавая тэмпература — да 3 цяпла. У першы дзень Новага года ў Мінску будзе 2–4 цяпла. Пройдзе дождж, магчымы мокры снег.

У цэлым, апошнім разам марознае навагодняе надвор’е ў Беларусі было на стыку 2015 і 2016 гадоў — да 10 градусаў ніжэй за нуль. 

А 1 студзеня 2023 года стала анамальна цёплым за ўсю гісторыю назіранняў. Напрыклад, у Брэсце максімальная тэмпература днём склала плюс 16 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.