Вы тут

Грып, пнеўманіі і адзёр


У Беларусі назіраецца сезонны ўздым рэспіраторных інфекцый, але ён яшчэ не дасягнуў свайго піку. Сёлетні эпідэміялагічны сезон, паводле прагнозаў медыкаў, будзе адрознівацца вяртаннем грыпу, які ў папярэднія гады праяўляў сябе куды менш прыкметна з-за распаўсюджанасці COVІD-19. Істотны пад’ём захваральнасці чакаецца традыцыйна ў канцы студзеня-лютым, а пакуль яшчэ не позна засцерагчыся, зрабіўшы прышчэпку.


Выкцынацыя супраць грыпу падоўжана

На долю рэспіраторных інфекцый прыпадае каля 98% ад усёй зарэгістраванай інфекцыйнай захваральнасці, расказаў загадчык аддзялення імунапрафілактыкі аддзела эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Кірыл Ігнатаў.

Адной з самых небяспечных рэспіраторных інфекцый лічыцца грып. У краіне штогод праводзіцца рэгулярнае руціннае сачэнне за гэтай інфекцыяй. Па яго выніках у мінулым сезоне было ўстаноўлена, што больш за 90% усіх захварэлых з лабараторна пацверджаным дыягназам былі непрышчэпленымі супраць гэтай інфекцыі. А захваральнасць непрышчэпленых была ў 6,7 раза вышэйшайшай.

— Цяпер у краіне рэгіструецца сезонны ўздым захваральнасці рэспіраторнымі інфекцыямі, што характэрна для асенне-зімовага перыяду, але эпідузровень на сёння не дасягнуты. Сярод захварэлых пераважаюць дзеці да 18 гадоў — больш за 58%, — паведаміў Кірыл Ігнатаў.

Ён адзначыў, што на мінулым каляндарным тыдні фіксаваўся рост захваральнасці на пнеўманіі. Сярод захварэлых пераважаюць дарослыя (больш за 75%).

— Характэрна, што пры лабараторным абследаванні пацыентаў з пнеўманіямі ў 53% выпадкаў былі выяўлены вірусы, у тым ліку вірус SARS-COV-2. Гэта сведчыць, што каранавірус працягвае цыркуляваць і не сышоў, — дадаў Кірыл Ігнатаў.

Адначасова ў Беларусі рэгіструюцца выпадкі захворвання на грып. Пакуль што яны адзінкавыя. Пры лабараторным даследаванні пацвярджаецца, што цыркулююць усе тры штамы, якія ўключаны ў састаў вакцын бягучага года — вірус грыпа А H1N1, H3N2 і вірус грыпа В.

— Таксама рэгіструюцца і змешаныя формы: як розных штамаў грыпу, так і грыпу з іншымі рэспіраторнымі патагенамі — адэнавурусамі, рынавірусамі, рэспіраторна-сінцытыяльнымі вірусамі. Усе выпадкі пацверджанага грыпу зарэгістраваны ў непрышчэпленых асоб, што яшчэ раз падкрэслівае важнасць вакцынацыі, — падкрэсліў эпідэміёлаг.

Хто павінен быў прышчапіцца ад грыпу ў першую чаргу? Гэтыя так званыя групы высокай рызыкі развіцця неспрыяльных наступстваў і цяжкага ходу хваробы: дзеці ад 6 месяцаў да трох гадоў, дарослыя і дзеці з хранічнымі хваробамі, з імунасупрэсіяй, дарослыя ва ўзросце 65 гадоў і старэй. Таксама вакцынацыя рэкамендавана для асоб, чыя дзейнасць звязана з высокай рызыкай заражэння. Гэта медыкі і фармацэўтычныя работнікі, людзі ва ўстановах з кругласутачным знаходжаннем, асобы, якія забяспечваюць жыццядзейнасць і бяспеку дзяржавы. Важная вакцынацыя і для работнікаў гандлю, грамадскага харчавання, камунальнай сферы.

Як адзначыў галоўны пазаштатны інфекцыяніст Міністэрства аховы здароўя Ігар Карпаў, асноўныя групы рызыкі — гэта маленькія дзеці і пажылыя людзі.

— Клопат аб пажылым насельніцтве заключаецца яшчэ і ў тым, каб тлумачыць і прапаноўваць вакцынацыю супраць грыпу. У іх захворванне можа быць цяжкім, з ускладненнямі, часцей за ўсё ўзнікаюць бактэрыяльныя пнеўманіі, сардэчна-сасудзістыя ўскладненні, што здараецца, як правіла, на фоне імунасупрэсіі, у тым ліку ўзроставай. Таму пажылыя людзі і маленькія дзеці павінны быць прышчэплены ў першую чаргу.

Пры гэтым Ігар Карпаў падкрэсліў, што грып — сезоннае захворванне, з якім мы сутыкаемся штогод, і праводзіць аналогіі з 2009 годам, калі была пандэмія грыпу, не трэба — тады была зусім іншая эпідэмічная сітуацыя.

Адметна, што сёння вакцынацыя супраць грыпу у краіне працягваецца. Даступныя шэсць вакцын вытворчасці розных краін — як трохвалентныя, так і чатырохвалентныя (утрымліваюць тры або чатыры штамы грыпу). Вакцынацыя праводзіцца як на платнай, так і на бясплатнай аснове. Асноўная прафілактыка інфекцый — рэспіраторны этыкет, сацыяльнае дыстанцыраванне, захаванне правіл асабістай гігіены.

Ігар Карпаў нагадаў, што лекавы сродак асельтамівір эфектыўны супраць грыпу, яго прызначаюць пры цяжкім ходзе хваробы. Што самае непрыемнае пры грыпе і якія могуць быць ускладненні?

— Дрэнна, калі чалавек не звяртае на сябе ўвагі. Часта бывае, калі пажылыя людзі не вакцынаваны, паступаюць у стацыянар з даволі складанымі сітуацыямі, звязанымі з ускладненнямі. Пры сезонным грыпе ўскладненне нумар адзін — далучэнне бактэрыяльнай інфекцыі. Уявіце, што спачатку была вірусная інфекцыя, а потым наклалася бактэрыяльная пнеўманія. Для людзей ва ўзросце перанесці гэта складана. Ідуць у ход антыбіётыкі, і без шпіталізацыі не абысціся, — адзначыў Ігар Карпаў.

Ва ўсплёску адру вінаваты COVІD-19

Сёння ў краіне рэгіструецца і адзёр. Пацверджана ўжо больш за 140 выпадкаў, палова захварэлых — дзеці. Больш за 60% тых, у каго пацверджаны дыягназ «адзёр», не прышчэплены супраць гэтай інфекцыі. Сярод захварэлых людзі ўсіх ўзростаў — ад дзяцей да года да асоб старэйшых за 70.

Чаму ж у многіх краінах свету назіраецца ўсплёск адру? Медыкі гэта звязваюць з пандэміяй COVІD-19.

— Каля паловы ўсіх выпадкаў, якія зарэгістраваны ў нашай краіне, з’яўляюцца завазнымі, у тым ліку самыя першыя. Сітуацыя з захваральнасцю на адзёр у свеце, па звестках Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, звязана як раз-такі з пандэміяй COVІD-19, а менавіта з правалам у ахопе вакцынацыяй насельніцтва ў рамках правядзення іх нацыянальных праграм. Што датычыцца нашай краіны, то ў перыяд пандэміі наш нацыянальны каляндар выконваўся, у поўным аб’ёме дасягаліся ўсе рэкамендаваныя ахопы прафілактычнымі прышчэпкамі. Таму ў нашай краіне адзёр такога шырокага распаўсюджвання не атрымаў. Сёння праводзяцца неабходныя санітарна-проціэпідэмічныя мерапрыемствы, у тым ліку вакцынацыя кантактных асоб і медыцынскае назіранне за імі на працягу інкубацыйнага перыяду, што дазваляе прадухіліць распаўсюджванне дадзенай інфекцыі на тэрыторыі нашай краіны, — расказаў Кірыл Ігнатаў.

Ён дадаў, што ў медустановах маецца вакцына супраць адру для тых, хто быў у кантакце з захварэлым, і для прафілактычных прышчэпак (яны робяцца дзецям у 1 і 6 гадоў). Вакцына маецца ў дастатковай колькасці. А меры неспецыфічнай прафілактыкі адру, як і для іншых рэспіраторных інфекцый, — рэспіраторны этыкет, сацыяльнае дыстанцыраванне, захаванне асабістай гігіены.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.