Вы тут

У гонар Героя Савецкага Саюза Васіля Шчарбакова ў Мінску адкрылася мемарыяльная дошка


26 снежня ў Мінску на вуліцы Гарадзецкай на доме № 36/2 адкрыта мемарыяльная дошка ў гонар Героя Савецкага Саюза Васіля Шчарбакова.


— Ва ўрачыстым становішчы з удзелам ваеннага камісара Першамайскага раёна палкоўніка Яўгена Лінго, жонкі героя Галіны Шчарбаковай, старшыні Першамайскага раёна арганізацыі ТАА БСВВА маёра Ігара Літвінскага, старшыні ветэранаў ВПС і войск СПА палкоўніка Міхаіла Клубнічкіна, вучняў 202-й сярэдняй школы горада Мінска імя В.М.Гінтаўта мы адкрылі мемарыяльную дошку, прысвечаную герою Савецкага Саюза лётчыку, палкоўніку Шчарбакову Васілю Васілевічу, які адным з першых быў удастоены высокага звання на зямлі Афганістана. Таксама аддалі даніну памяці нашым рабятам, якія 25 снежня 1979 года пры ўводзе савецкіх войск у Афганістан загінулі ў авіякатастрофе, з іх 37 дэсантнікаў і 10 членаў экіпажа. У іх гонар быў пастаўлены вялікі памятны знак у Наваполацкім районе Баравусе — сталіцы ветэранаў-дэсантнікаў, — расказаў старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане «Памяць» Уладзімір Шокаў.

— Акрамя гэтай дошкі мы плануем у 202 школе зрабіць куток герояў воінаў-інтэрнацыяналістаў. Гэта вучэбная ўстанова стане адзінай у Мінску, дзе можна будзе наведаць музей адразу двух герояў СССР — Вялікай Айчыннай і Афганскай войн, — дадаў ён.

27 снежня на «Востраве Мужнасці і Смутку» адбылося мерапрыемства з выпадку 44-й гадавіны уводу Савецкіх войск у Афганістан.

— На «Востраве Мужнасці і Смутку» адбылося мерапрыемства з выпадку 44-й гадавіны ўводу савецкіх войск у Афганістан. Тут сабраліся маці загінутых, воіны-інтэрнацыяналісты, ветэраны і моладзь. Мы ўшанавалі памяць тых рабят, якія не вярнуліся з той вайны, успомнілі пра нашы баявыя дзеянні ў Афганістане, пра тую дапамогу, якую аказвалі афганскаму народу, будавалі дарогі, навучалі дзяцей і ваеннаслужачых. Ну і канчатковае, хацелі перадаць наш вопыт моладзі, каб яна рабіла ўсё для захавання мірнага неба над галавой, — расказаў Уладзімір Шокаў.

У мерапрыемстве прынялі удзел студэнты інстытута псіхалогіі БДПУ з намеснікам дырэктара па выхаваўчай працы Мокрецовой Валянцінай і інстытута бізнесу БДУ з кандыдатам псіхалагічных навук дацэнтам Казановічам Яўгенам.

Кацярына УРБАН

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.