Вы тут

Універсітэт грамадзянскай абароны МНС папоўніўся новай сучаснай вучэбнай базай


20 снежня ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС адбылося ўрачыстае адкрыццё новага навучальнага корпуса з басейнам і шматфункцыянальным комплексам для падрыхтоўкі ратавальнікаў-пажарных.


У цырымоніі прынялі ўдзел міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі, намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандр Чэрнікаў, кіраўнік адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска Сяргей Масляк.

Новы навучальны корпус, плошчай больш за 2 тыс. квадратных метраў, уключае ў сябе сучасныя навучальныя і трэніровачныя пляцоўкі, абсталяваныя па апошнім слове тэхнікі. У ім размешчаны цэнтр практычнай падрыхтоўкі, пляцоўка для навучання аператараў беспілотных лятальных апаратаў, аўдыторыі для аварыйна-выратавальных работ на электратранспарце, прамысловага альпінізму, басейн для падрыхтоўкі вадалазаў, зала барацьбы.

— Сёння ўніверсітэт грамадзянскай абароны займае ганаровае месца ў сістэме адукацыйных устаноў краіны, — падкрэсліў генерал-маёр унутранай службы Вадзім Сіняўскі. — За працяглы час падрыхтоўкі маладым спецыялістам, будучым афіцэрам-выратавальнікам, неабходна сутыкнуцца з рознымі ўмовамі ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі, дасканала вывучыўшы ўсе аспекты будучай прафесіі. Упэўнены і перакананы, атрыманыя фізічная падрыхтоўка, веды і ўменні, разуменне самой сутнасці надзвычайнай сітуацыі дазволяць ім быць яшчэ больш эфектыўнымі і паспяховымі ў рашэнні задач па выратаванні чалавечых жыццяў.

Пасля афіцыйнай цырымоніі адкрыцця госці здзейснілі экскурсію па новым корпусе, азнаёміўшыся з яго ўнікальнымі магчымасцямі і сучасным абсталяваннем. Завяршылася мерапрыемства ўскладаннем кветак да скульптуры работнікам МНС, якія загінулі пры выкананні службовага абавязку.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота: Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.