Вы тут

Што падарыць на Новы год садоўнікам і агароднікам


Як не памыліцца з падарункам, не падарыць тое, што для чалавека будзе непатрэбнае? Вось, напрыклад, садовая тэхніка ці мангал — рэчы даволі дарагія, але яны лёгка могуць аказацца непатрэбнымі. Садовая мэбля можа не падысці па дызайне, а мілыя фігуркі жывёл і гномаў у садзе падабаюцца далёка не ўсім.


Каб зрабіць правільны выбар, будзем адштурхоўвацца ад наступных разважанняў:

  • ёсць рэчы, якія быццам бы прыгожыя і спатрэбіліся б. Але ўсё ж яны не з’яўляюцца прадметамі першай неабходнасці, і таму мы не адважваемся марнаваць на іх грошы. А вось атрымаць іх у падарунак — справа іншая!
  • прадметы, якія нават апынуўшыся непатрэбнымі, будуць патрэбнымі.

Садовыя прылады і пальчаткі

Нават калі ў чалавека гэта ёсць, яны могуць зламацца ці згубіцца, таму лішнімі не будуць. Такія наборы можна хораша аформіць самастойна. А асаблівыя ўмельцы нават круцяць букеты з пальчатак.

Дроўніца

І ёсць тая самая рэч, на якую многія не рашаюцца патраціць грошы. Але ж як прыгожа і вельмі зручна!

Флюгер

Прыгожая рэч, якая ёсць далёка не ва ўсіх. А каб не падарыць непатрэбную, дастаткова перад пакупкай проста зірнуць на дах таго, каму рыхтуеце падарунак.

Адпужвальнік насякомых ці грызуноў

Вельмі карысны падарунак, бо многія што толькі ўжо не выкарыстоўвалі ў барацьбе з гэтымі шкоднікамі. І паспрабаваць чарговы гаджэт (калі ёсць надзея, што ён дапаможа) зусім не супраць!

Аўтаматычная сеялка

Асабліва актуальная для людзей, якім цяжка доўгі час знаходзіцца ў сагнутым стане падчас правядзення пасяўных работ, а расставацца з агародам не хочацца.

Садовыя свяцільнікі на сонечных батарэйках

У адрозненне ад садовых фігур, да гэтага часу карыстаюцца папулярнасцю, лёгка падладжваюцца пад любы экстэр’ер і падсвятляюць неабходныя прадметы, месцы, расліны, якія цвітуць. Цікавых дызайнаў такіх свяцільнікаў у продажы мноства. Пры выбары гэтага варыянта, несумненна, варта зрабіць стаўку менавіта на нетрывіяльны дызайн.

«Разумныя» сістэмы

Сістэмы разумнага дома і разумнага саду пачалі сваё ўзыходжанне да алімпу нашых сэрцаў даўнавата. Цэннікі на іх высокія, таму абзавесціся разумнымі садамі і дамамі пад сілу толькі нямногім. Але ж можна гэта рабіць паступова, пачаўшы з невялікіх, вельмі сціплых па ўкладаннях гаджэтаў. Аднымі з самых папулярных з’яўляюцца капельны і дыстанцыйны паліў. Актыўна развіваюцца робаты: пыласосы, касілкі і інш.

Ліхтары на батарэйках ці акумулятарах

Яны патрэбны заўсёды. Пры дрэнным вулічным асвятленні і перабоях з электраэнергіяй, што ў хаце часам здараецца. Нават калі ліхтар ёсць, другі і трэці ніколі не перашкодзяць.

Піла або сучкарэз з тэлескапічнай ручкай

Рэч, несумненна, патрэбная. Бо менавіта такія прадметы дазваляюць адчуваць сябе чалавекам, які ідзе ў нагу з тэхнічным прагрэсам, а не малпай, якая лазіць па пладовых дрэвах у спробе выпілаваць старыя і хворыя галінкі.

Сістэмы назірання

Выпадкі бываюць рознымі... Тое, што сапраўды на дачы лішнім не будзе, — гэта сістэмы назірання. І выбар іх сёння даволі вялікі.

Гэта, напрыклад, можа быць камера, якая ўстанаўліваецца прама на градку і можа быць прынята зладзюжкай за чарговы адпужвальнік ад грызуноў.

Ірына ТАМКОВІЧ

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.