Вы тут

Сенатары адобрылі законапраект па пытаннях дзейнасці органаў пракуратуры


Сенатары на пасяджэнні дванаццатай сесіі Савета Рэспублікі сёмага склікання адобрылі законапраект «Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці органаў пракуратуры», перадае БелТА.


Праектам закона карэктуюцца законы «Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь» і «Аб дзяржаўнай службе» з улікам правапрымяняльнай практыкі і неабходнасці прывядзення іх у адпаведнасць з заканадаўчымі актамі.

Прадстаўляючы законапраект, генеральны пракурор Андрэй Швед адзначыў, што прапануецца дапоўніць заканадаўства нормамі, якія даюць магчымасць пракурору прымаць іншыя меры рэагавання ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

Паводле слоў генпракурора, прадугледжваецца права пракурора пры ажыццяўленні нагляду выкарыстоўваць тэхнічныя сродкі, у тым ліку апаратуру, якая ажыццяўляе гука- і відэазапіс, фотаздымку, ксеракапіраванне, прыстасаванні для сканіравання дакументаў. Прадастаўленне пракурору гэтага права будзе садзейнічаць дэталёвай фіксацыі выяўленых парушэнняў пры ажыццяўленні нагляду.

«Цяпер закон змяшчае вычарпальны пералік мер пракурорскага рэагавання. Пры гэтым не ўлічаны іншыя меры, якія прымяняюцца пракурорамі ў адпаведнасці з іншымі актамі заканадаўства. Напрыклад, у адміністрацыйным працэсе пракурор мае права адмяніць незаконную пастанову аб вытворчасці працэсуальных дзеянняў, а таксама аб спыненні справы аб адміністрацыйным правапарушэнні». Генеральны пракурор і яго намеснікі маюць права прынесці пратэст у парадку нагляду на незаконныя пастановы судоў, якія разглядаюць эканамічныя справы. Гэтыя паўнамоцтвы, па сваёй сутнасці, таксама з’яўляюцца мерамі рэагавання на парушэнні заканадаўства», — сказаў Андрэй Швед.

Законапраектам удакладняецца пералік пасад пракурорскіх работнікаў; канкрэтызуецца тэрмін выканання патрабаванняў пракурора. Замацоўваецца права прынясення пратэсту не толькі ў дзяржаўны орган, іншую арганізацыю, службовай асобе або індывідуальнаму прадпрымальніку, якія прынялі супярэчныя заканадаўству прававы акт або рашэнне, або ў суд, але і ў вышэйстаячы орган, вышэйстаячай службовай асобе.

Устанаўліваецца канкрэтны тэрмін паведамлення пракурору аб выкананні прадпісання — не пазней за пяць рабочых дзён з дня яго паступлення (аб’яўлення); замацоўваецца, што служба ў органах пракуратуры з’яўляецца дзяржаўнай грамадзянскай службай і інш.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.