Вы тут

Беларусаў дапусцілі да Алімпійскіх гульняў у Парыжы


Навіна тыдня. Міжнародны алімпійскі камітэт дапусціў атлетаў з Беларусі і Расіі да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях у Парыжы. Да Гульняў будуць дапушчаны спартсмены, якія пройдуць кваліфікацыю ў сваіх відах спорту. Выступаць у Парыжы атлеты з Беларусі і Расіі будуць пад нейтральным сцягам, удзельнічаць у камандных відах прадстаўнікі абедзвюх краін не змогуць. У паведамленні МАК указана, што паспець адабрацца на Алімпіяду зможа абмежаваная колькасць нейтральных атлетаў: так, на дадзены момант крытэрыі адбору на Гульні выканалі толькі трое беларускіх спартсменаў. Таксама ў заяве МАК гаворыцца, што да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях не будуць дапушчаны спартсмены, якія падтрымліваюць баявыя дзеянні, а таксама атлеты, якія маюць кантракты з вайсковымі ведамствамі і органамі нацыянальнай бяспекі. Кожны індывідуальны нейтральны атлет таксама павінен адпавядаць усім антыдопінгавым патрабаванням. Санкцыі МАК у дачыненні да НАК і АКР застаюцца ў сіле, таму любыя сімвалы Беларусі і Расіі не будуць вывешвацца на алімпійскіх аб’ектах і афіцыйных мерапрыемствах, а чыноўнікі абедзвюх краін не атрымаюць акрэдытацыі на Гульні.


Фота: pixabay.com

Нацыянальны алімпійскі камітэт у афіцыйнай заяве паведаміў, што прыняў да ўвагі рашэнне выканкама МАК аб допуску беларускіх спартсменаў да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях 2024 года ў нейтральным статусе. «Мы вітаем допуск да Гульняў у Парыжы-2024 беларускіх спартсменаў, аднак прынятае рашэнне не задавальняе інтарэсы беларускай спартыўнай супольнасці ў поўнай меры. Істотныя строгія абмежаванні, уключаючы ўдзел у спаборніцтвах без нацыянальных сімвалаў, абмежаваную колькасць кваліфікацыйных спаборніцтваў, нядопуск спартсменаў, якія выступаюць у камандных відах, — усе гэтыя ўмовы па-ранейшаму з’яўляюцца вельмі дыскрымінацыйнымі ў адносінах да атлетаў нашай краіны. Перакананы, што для захавання цэласнасці алімпійскага руху больш хуткае выкараненне любой няроўнасці ў спорце максімальна адпавядае інтарэсам самога МАК», — падкрэсліваецца ў заяве НАК Беларусі. НАК звяртае ўвагу, што не ўсе міжнародныя спартыўныя федэрацыі кіруюцца рэкамендацыямі і рашэннямі МАК. У прыватнасці, Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый нават не спрабуе схаваць адкрыта дыскрымінацыйную і палітызаваную пазіцыю ў адносінах да беларускіх спартсменаў: «У сувязі з гэтым чакаем дакладныя тлумачэнні дыскрымінацыйных умоў доступу да ўдзелу ў пакінутых кваліфікацыйных спаборніцтвах і Алімпійскіх гульнях, і міжнародных федэрацый як асноўных арганізатараў спаборніцтваў у сваіх відах спорту», — сказана ў заяве. Нацыянальны алімпійскі камітэт будзе кіравацца перш за ўсё інтарэсамі саміх спартсменаў, а таксама, несумненна, будзе прадаўжаць работу па аднаўленні справядлівасці і паўнацэнным удзеле нашых спартсменаў ва ўсіх спаборніцтвах, паведамілі ў прэс-службе арганізацыі.

Гераіні тыдня. Беларускія самбісты выступілі на фінальным этапе міжнародных спаборніцтваў Гран-пры. У выніку ў скарбонцы беларускай каманды два медалі — абодва залатыя. У вагавой катэгорыі да 65 кг найлепшай стала Даніэла Ждан. На верхнюю прыступку п’едэстала ў катэгорыі 80 кг узнялася Карына Шут.

Турнір тыдня. На пляцоўцы «СКА Арэны» ў Санкт-Пецярбургу завяршыўся Матч Зорак Кантынентальнай хакейнай лігі з удзелам беларускіх хакеістаў. Галоўнай падзеяй зорнага ўікэнда стаў фінальны матч турніру па хакеі ў фармаце 3×3, прабіліся каманды заходняга дывізіёна Тарасава і ўсходняга дывізіёна Харламава. Асноўны час паядынку завяршыўся ўнічыю 7:7, за «тарасаўцаў» голам і дзейснай перадачай адзначыўся форвард мінскага «Дынама» Віталь Пінчук. Вынік сустрэчы вырашыўся ў серыі пасляматчавых кідкоў, дзе больш дакладнымі аказаліся прадстаўнікі дывізіёна Харламава. Акрамя таго, у нядзелю адбыліся яшчэ два конкурсы ў рамках майстар-шоу, у адным з іх — «Крузе на хуткасць» — першынстваваў наш абаронца Уладзімір Алістраў, які пераадолеў круг за 14,115 сек. Таксама найлепшага ў конкурсе «Надзейная абарона» вызначалі варатары. Галкіпер мінскага «Дынама» Аляксей Коласаў заняў другое месца.

Поспех тыдня. У Санкт-Пецярбургу прайшлі традыцыйныя спаборніцтвы па шашках-64 — Мемарыял В. А. Сокаў. Нашу краіну прадстаўлялі мінчане Аляксей Куніца, Паліна Петрусева, Марыя Часнакова, Яўгенія Швед і Аляксандра Спірына. У класічнай праграме Марыя Часнакова стала трэцяй у жаночых спаборніцтвах, Яўгенія Швед — найлепшай сярод юніёрак да 20 гадоў. У вокамгненнай праграме сярод жанчын і юніёрак да 20 гадоў перамаглі Марыя Часнакова і Яўгенія Швед адпаведна.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.