Вы тут

Як адкрыюць акцыю «Нашы дзеці» ў Мінскай вобласці


Шэсцем галоўных навагодніх герояў, вясёлымі гульнямі і дыскатэкамі ля ёлкі адкрыецца 15 снежня Рэспубліканская дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» ў раёнах Мінскай вобласці. Пра гэта распавялі ў галоўным упраўленні па адукацыі Мінскага аблвыканкама.


Фота: БелТА

«Дзяржынск у 11.00 стане пляцоўкай для падключэння вобласці да ўсёй рэспублікі, якая выйдзе на сувязь з Белавежскай пушчай і галоўным Дзедам Марозам краіны. А ў 12.00 у Мінскай вобласці акцыя „Нашы дзеці“ пачнецца інклюзіўным фестывалем творчасці „Запалі сваю зорку“, які ў Дзяржынскім ГДК збярэ 350 удзельнікаў», — распавяла начальнік аддзела сацыяльнай і выхаваўчай работы галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Таццяна Цвірка.

На фестывалі пройдзе выстава вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, вырабленых дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, а таксама выхаванцамі цэнтраў дзіцячай творчасці.

«Далей дзейства перамесціцца ў залу Дзяржынскага цэнтра культуры, дзе адбудзецца канцэрт з нумароў дзіцячай вакальнай і харэаграфічнай творчасці. Сёлета фестываль сур’ёзна падтрымалі грамадскія аб’яднанні вобласці, падрыхтаваўшы для яго ўдзельнікаў каштоўныя падарункі. Акрамя салодкіх падарункаў для дзятвы ад Мінскага аблвыканкама іх установы атрымаюць сертыфікаты, бытавую тэхніку, Спартыўны інвентар, настольныя гульні — усё, што трэба для развіцця дзяцей», — адзначыла Таццяна Цвірка.

Навагодняе шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак «Новы год крочыць па планеце» пройдзе 15 снежня ў Вілейцы.

Святочнае мерапрыемства «Дзед Мароз-шоу» дасць старт акцыі «Нашы дзеці» на плошчы Свабоды ў Чэрвені.

На пляцоўцы каля Лядовага палаца ў Маладзечне казачныя персанажы «Навагоднічкі» правядуць з дзецьмі забаўляльна-танцавальную праграму з флэшмобам Дзядоў Марозаў, сустрэчай галоўнага Дзеда Мароза. На лядовай арэне адбудзецца анлайн-трансляцыя мерапрыемства ўрачыстага старту акцыі «Нашы дзеці» ў Мінскай вобласці.

Адкрыццё галоўнай навагодняй елкі «Адзін, два, тры — ялінка, гары!» 15 снежня дасць старт святочным мерапрыемствам у Стоўбцах.

У Старадарожскім цэнтры культуры ў гэты дзень рабят будуць чакаць інтэрактыўныя пляцоўкі з роставымі лялькамі. Другой часткай мерапрыемства стане канцэртная праграма «Аб’ядноўваем сэрцы».

На плошчы 900-годдзя ў Барысаве для дзяцей будзе арганізавана забаўляльная праграма «Навагодні настрой», майстар-класы, гульні «Вялікі карагод пад Новы год».

Свята жыхарам Валожына падораць казачныя персанажы Дзед Мароз і Снягурка прадпрыемстваў і арганізацый горада. Галоўныя героі новага года пройдуць па горадзе, віншуючы ўсіх жыхароў з надыходзячым святам, зрабіўшы прыпынак на плошчы Свабоды, дзе адбудзецца канцэртна-забаўляльная праграма з удзелам артыстаў Валожынскага РЦК і ўсіх герояў свята. У праграме ўрачыстае запальванне гарадской навагодняй ёлкі, гульні, музычныя нумары і дыскатэка з навагоднімі трэкамі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.