Вы тут

Апрануцца эканомна і... Экалагічна


Сэканд-хэнд. Калісьці людзі звярталіся да яго, каб проста танна набыць фірмовыя і рабочыя рэчы, а зараз гэта папулярны экалагічны трэнд (асабліва ў моладзі). Якія сакрэты трэба ведаць, каб і добрую вопратку атрымаць, і прыродзе дапамагчы?


Увага на стан

Паглядзіце, ці ёсць дэфекты: адарваныя гузікі, плямы, дзіркі, зламаныя замкі і г. д. Падумайце, ці гатовыя вы да рамонту і таго, колькі ён будзе каштаваць, і толькі потым прымайце рашэнне. Часам адзенне і абутак, якія доўга выкарыстоўвалі, не атрымліваецца аднавіць. Напрыклад, калі боты змянілі сваю форму пад стапу папярэдняга ўладальніка.

Надзейныя месцы

У добрых сэканд-хэндах звычайна чыста, адзенне размеркавана па катэгорыях «мужчынскае», «жаночае», «дзіцячае», ёсць прымерачныя з люстэркамі, сейфы для пакупак і асабістых рэчаў. Можна ўзяць кошык, тачку, каб не цягаць кілаграмы ўпадабанай вопраткі ў руках.

Найлепшыя зніжкі

Кошт тавараў у сэканд-хэндах увесь час мяняецца. Самыя дарагія яны ў дзень прывозу, потым цана паступова зніжаецца. Нарэшце аб’яўляюць распродаж, аднак на яго лепш не прыходзіць: давядзецца шмат стаяць у чэргах, і добрыя рэчы хутка расхапаюць. Каб няспешна перабраць асартымент, паспрабуйце дачакацца зніжак у 40–60%. Такі падыход, асабліва разам з падрыхтаваным загадзя спісам неабходнага, дазваляе пазбегнуць залішніх пакупак.

Падрабязней аб тым, якія рэчы лепш не браць у сэканд-хэндах, што такое своп, і іншых цікавых экаініцыятывах чытайце ў свежым нумары часопіса «Родная прырода».

А яшчэ «Родная прырода» — гэта сапраўдная скарбніца ведаў аб жывёльным і раслінным свеце нашай краіны, шыкоўныя фота ад найлепшых фотамайстроў-натуралістаў. Для вашых малых — дадатак «Юны натураліст», па якім дзеці не толькі асвойваюць азы экалагічнай адукаванасці, — у ім ёсць рэбусы, расфарбоўкі, іншыя карысныя актыўнасці, якія навучаць малога чалавека з павагай і клопатам ставіцца да ўсяго жывога.

Александрына ПАРШЫНА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.