Вы тут

Качанава сустрэлася з працоўным калектывам ААТ «Нафтан»


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава здзейсніла рабочы візіт на Віцебшчыну. Спікер наведала вытворчы нафтаперапрацоўчы флагман краіны ААТ «Нафтан» і сустрэлася з працоўным калектывам прадпрыемства.


Фота: БелТА

«Такія сустрэчы для нас, членаў Савета Рэспублікі, традыцыйныя. Мы выязджаем у калектывы, сустракаемся з людзьмі. Рэгіянальнае развіццё нашай краіны для нас вельмі важна. Трэба, каб людзі развівалі тыя раёны і гарады, у якіх жывуць, не сцягваліся ў горад Мінск і абласныя цэнтры. Гэта адзін з асноўных кірункаў VІ Усебеларускага народнага сходу. Таму такую вялікую ўвагу мы ўдзяляем рабоце з людзьмі», — адзначыла ў прывітальным слове Старшыня верхняй палаты парламента.

Падчас адкрытага дыялогу Наталля Качанава закранула тэму матывавання грамадзян да працоўнай дзейнасці ў кантэксце экспертнага савета, які адбыўся некалькі дзён таму: «Мы прыйшлі да такога меркавання: трэба, каб гэтае пытанне абмеркавалі людзі. Вось вы прапануеце, што сёння трэба зрабіць для таго, каб чалавек разумеў: трэба працаваць. Так, як працуеце вы, — ствараючы даброты для сябе, для дзяржавы».

Спікер падкрэсліла, што адным з асноўных кірункаў работы Савета Рэспублікі з’яўляюцца законапраекты, якіх у нашай краіне дзейнічае каля 2,5 тысячы. План падрыхтоўкі іх фарміруецца са стылю, якім жыве краіне цяпер, і зацвярджаецца Прэзідэнтам на наступны год. Законапраекты, над якімі працуюць парламентарыі, адказваюць на патрэбы жыцця: дзесьці ўносяцца карэктывы, дзесьці — змены ў адпаведнасці з абноўленай Канстытуцыяй. Наталля Качанава зазначыла, што падчас падрыхтоўкі абноўленага Асноўнага Закона краіны з’явіўся новы артыкул, які датычыцца моладзі: «Мы разумеем, што маладзёжная палітыка — адзін з прыярытэтных кірункаў дзяржаўнай палітыкі».

Старшыня Савета Рэспублікі адзначыла, што пасля рэспубліканскага рэферэндуму 2022 года трэба было дапрацаваць каля 100 законапраектаў, гэту работу члены Савета Рэспублікі плануюць завяршыць да канца бягучага года. У ліку такіх — закон аб інвестыцыях, у дапрацоўцы знаходзіцца закон аб свабодзе сумлення і рэлігіі, у які прапануецца шмат навел. На мінулым экспертным савеце разглядаліся і пытанні, якія датычацца закона аб занятасці. У ліку новых прынятых законаў — «Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму», што асабліва важна ў кантэксце сусветных падзей, і закон «Аб Усебеларускім народным сходзе». «Законы павінны быць своечасовымі, правільнымі, актуальнымі і працаваць на перспектыву. Цяпер не толькі праходзіць іх карэкціроўка, але і прымаюцца цалкам новыя законы, якія патрэбны нашай краіне зыходзячы з рэалій. Наша дзяржава прававая, мы жывём і развіваемся па дзеючых законах, якія нельга парушаць. Краіна і ўсе кіруючыя органы жывуць рашэннямі VІ Усебеларускага народнага сходу, калі былі вызначаны асноўныя напрамкі развіцця Беларусі: моцныя рэгіёны, шчаслівая сям’я, інтэлектуальная краіна, дзяржава-партнёр», — падкрэсліла Спікер.

Наталля Качанава таксама звярнула ўвагу на актуальнасць Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь народу, дзе была вызначана стратэгія развіцця нашай краіны і падведзены вынікі за год. Захаванне гістарычнай праўды, адзінства нацыі і справядлівасць былі і застаюцца арыенцірамі беларускай нацыі, што вызначае нас як народ і краіну ў цэлым. «Наша краіна невялікая, але з ёй лічацца ў свеце, што б хто ні казаў. Прэзідэнт нашай краіны з візітам наведвае ААЭ для ўдзелу ў саміце, дзе разглядаюцца пытанні клімату. Мы сёння вельмі актыўна працуем абсалютна па ўсіх напрамках, якія датычацца міжнароднай палітыкі. Нягледзячы на тое, што да нашай краіны пасля 2020 года быў ужыты шэраг санкцый», — заўважыла яна.

Таксама на сустрэчы з працоўным калектывам ААТ «Нафтан» былі разгледжаны пытанні недахопу транспарту для работнікаў прадпрыемства, паляпшэння жыллёвых умоў для маладых спецыялістаў і іншыя. Калектыў падзякаваў Старшыні Савета Рэспублікі за дапамогу ў вырашэнні складаных сітуацый, з якімі жыхары Наваполацка звярталіся да ўлады раней.

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.