Вы тут

Бясплатную юрыдычную кансультацыю можна атрымаць 1 снежня


Бясплатную юрыдычную кансультацыю з нагоды Дня натарыуса беларусам дораць 1 снежня натарыусы, адвакаты і супрацоўнікі юстыцыйных ведамстваў.


Фота: БелТА

Да прадстаўнікоў Беларускай натарыяльнай палаты можна прыйсці ў любую натарыяльную кантору і бюро краіны цягам рабочага часу 1 снежня. Наведвальнікі змогуць атрымаць кансультацыю па пытаннях пагадненняў аб дзецях і шлюбных дагавораў, даведацца пра афармленне спадчынных правоў і адчужэнне нерухомасці, складанне тастаментаў і згод, а таксама разабрацца ў іншых праблемах, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыусаў. Поўны спіс натарыяльных кантор і бюро Беларусі з адрасамі, нумарамі тэлефонаў і часам працы можна паглядзець на сайце беларускай натарыяльнай палаты ў раздзеле «Знайсці натарыуса».

Члены Беларускай калегіі адвакатаў з нагоды прафесійнага свята запрашаюць грамадзян на бясплатныя кансультацыі ў тэрытарыяльныя калегіі адвакатаў па ўсёй краіне. На кожным з тэрытарыяльных сайтаў можна даведацца дакладны час і месца правядзення акцыі. Адвакаты адкажуць на пытанні, якія не звязаныя з прадпрымальніцкай дзейнасцю і не патрабуюць вывучэння дакументаў.

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама ладзіць кансультацыі 1 снежня з 14:30 да 16:00 па адрасе: г. Брэст, вул. Міцкевіча, 3. Папярэдне да абласных натарыусаў, адвакатаў, работнікаў ЗАГС, супрацоўнікаў фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, якія будуць весці прыём, можна запісацца па нумары: 8016 21-25-29. Акрамя таго, кожны аддзел прымусовага выканання Брэсцкай вобласці з 10:00 да 12:00 правядзе прамыя тэлефонныя лініі.

У галоўным упраўленні юстыцыі Віцебскага аблвыканкама 1 снежня з 9:00 да 11:00 будуць працаваць прамыя тэлефонныя лініі: датычна работы органаў прымусовага выканання — 8 (0212) 62-03-37; па пытаннях работы органаў ЗАГС, натарыята, адвакатуры, прастаўлення апастылю на афіцыйных дакументах — 8 (0212) 67-56-70.

Спецыялісты галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама правядуць прамыя тэлефонныя лініі 1 снежня з 10:00 да 13:00 па наступных пытаннях: работа органаў прымусовага выканання — 8(0152) 61 10 16; рэгістрацыя і ліквідацыя камерцыйных і некамерцыйных арганізацый — 8 (0152) 61 09 39; 

работа органаў ЗАГС і архіваў — 8 (0152) 61 09 50; прастаўленне апастылю на афіцыйных дакументах — 8 (0152) 61 09 48.

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гомельскага аблвыканкама ладзіць прамыя тэлефонныя лініі 1 снежня з 10:00 да 12:00. Па пытаннях прастаўлення апастылю на афіцыйных дакументах можна тэлефанаваць па нумары 8 (0232) 51 02 75; па пытаннях архіўнай справы і справаводства — 8 (0232) 51 02 76; рэгістрацыя (ліквідацыя) суб’ектаў гаспадарання — 8 (0232) 51 02 78; 

прымусовае выкананне выканаўчых прадпісанняў аб спагнанні аліментаў, сродкаў на ўтрыманне сужэнца і іншае — 8 (0232) 51 02 86.

Прамыя тэлефонныя лініі з 10:00 да 12:00 1 снежня пройдуць і ў галоўным упраўленні юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама. Па пытаннях дзейнасці органаў натарыята і ЗАГС можна званіць на нумар 8 (0222) 74 97 26; адносна рэгістрацыі юрыдычных асоб — 8 (0222) 74 14 15; па пытаннях дзейнасці рыэлтарскіх арганізацый — 8 (0222) 75 25 79; па пытаннях выканання выканаўчых дакументаў — 8 (0222) 29 45 52; 

па пытаннях дзейнасці дзяржаўных архіўных устаноў — 8 (0222) 75 05 55.

Тэматыку кансультацый, нумары тэлефонаў і прозвішчы спецыялістаў, якія будуць весці прамыя тэлефонныя лініі ў галоўным упраўленні юстыцыі Мінскага аблвыканкама сумесна з органамі прымусовага выканання 1 снежня з 10:00 да 12:00, можна паглядзець на сайце.

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінгарвыканкама прамыя тэлефонныя лініі правядзе 1 снежня з 9:00 да 13:00. Тэматыку кансультацый, нумар тэлефона і прозвішча спецыялістаў, якія ўдзельнічаюць у дабрачыннай акцыі, можна паглядзець на сайце.

Мэта падобных дабрачынных акцый, правядзенне якіх прымяркоўваецца да памятных дат і дзяржаўных свят, — забеспячэнне абароны правоў і інтарэсаў грамадзян, павышэнне ўзроўню прававой культуры, свядомасці і адукаванасці беларусаў.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.