Вы тут

Натарыусы ўсёй краіны возьмуць удзел у дабрачыннай акцыі па бясплатным кансультаванні


Натарыусы ўсёй краіны 13 сакавіка возьмуць удзел у дабрачыннай акцыі па бясплатным кансультаванні, прымеркаванай да святкавання Дня Канстытуцыі Беларусі.


Грамадзяне, якія звернуцца ў гэты дзень у любую натарыяльную кантору ці натарыяльнае бюро, змогуць разабрацца з існуючай праблемай падчас бясплатнай гутаркі са спецыялістам.

Можна будзе, напрыклад, вырашыць пытанні, звязаныя з афармленнем спадчыны, складаннем шлюбнага дагавора, адчужэннем маёмасці, здзяйсненнем выканаўчых надпісаў, падачай электронных дакументаў для дзяржрэгістрацыі юрыдычных асоб або індывідуальных прадпрымальнікаў, забеспячэннем пісьмовых доказаў, а таксама з іншымі праблемамі, рашэнне якіх уваходзіць у кампетэнцыю натарыуса.

Спіс і час работы натарыяльных бюро і кантор краіны можна знайсці на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by у раздзеле «Знайсці натарыуса».

Ірына СІДАРОК

Прэв'ю: myrealtor.by

Загаловак у газеце: Бясплатны натарыус у гонар Канстытуцыі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».