Вы тут

Тэатральны фестываль «УMOЎNO», шоу пад дажджом і «Хакейныя таты»


Тэатральны фестываль «УMOЎNO», шоу пад дажджом, спектакль «Алеся», выстава «Усё з’яўляецца чымсьці іншым», сямейны фільм «Хакейныя таты» і майстар-клас па лепцы з гліны — штотыднёвая афіша «Звязды».


Шоу пад дажджом 7. «І дзе, ..., шчасце???»

Дзе: Бабруйск, Палац мастацтваў

Калі: 1 снежня

Колькі: ад 59 рублёў

Па шматлікіх просьбах гледачоў Санкт-Пецярбургскі тэатр танца «Спакуса» прадставіць у Палацы мастацтваў свой новы танцавальна-музычны спектакль «Шоу пад дажджом "І дзе, ..., шчасце?"».

У ім будуць прадстаўлены танцавальныя нумары ў спалучэнні з маналогамі акцёра на актуальныя тэмы, прыпраўленыя гумарам і пазітывам.

Галоўны герой разам з гледачом будзе шукаць тое шчасце, да якога яны так доўга імкнуліся.

Зліццё танцавальнага майстэрства і прамоўніцкага мастацтва акуне гледача ў атмасферу энергіі і драйву, гумару і пазітыву, рамантыкі і любові! Фінальная частка шоу выканаецца пад патокамі вады! Дадзены псіхалагічны спектакль дапаможа гледачу адчуць сябе крышачку больш шчаслівым!

Аўтар і рэжысёр — Рустам Надыршын.

«Хакейныя таты»

Дзе: Брэст, кінатэатр «Беларусь»

Калі: 26 лістапада

Колькі: ад 7.50 рублёў

Андрэй — трэнер дзіцячай хакейнай каманды маленькага правінцыйнага гарадка. Спакойнае жыццё героя парушае вестка пра тое, што адзіны ў горадзе лядовы палац, дзе ён трэніруе дзяцей, збіраюцца знесці. Адзіная магчымасць яго выратаваць — перамагчы ў аматарскім турніры па хакеі. У Андрэя ёсць усяго некалькі месяцаў для таго, каб сабраць каманду і падрыхтаваць яе да гульняў. Бацькі маленькіх хакеістаў вырашаюць самі выйсці на лёд і пазмагацца за будучыню сваіх дзяцей.

Ролі выконваюць: Аляксандр Абласаў, Аляксей Бардукоў, Аляксей Краўчанка, Ганна Чыпоўская, Паліна Гагарына, Сяргей Перагудаў, Юрый Чурсін.

Жанр: Дзіцячы/Сямейны, спартыўны фільм 

Тэатральны фестываль «УMOЎNO»

Дзе: Полацкі гарадскі Палац культуры, Цэнтр культуры «Полацк»

Калі: 24- 26 лістапада

24 — 26 лістапада 2023 г. у Полацкім гарадскім Палацы культуры і Цэнтры культуры «Полацк» адбудзецца тэатральны фестываль «УMOЎNO». Яго мэта — абмен вопытам у тэатральных эксперыментах і накірунках на шляху да тэатра будучыні.

У першы дзень фестывалю, 24 лістапада, госці змогуць атрымаць задавальненне ад спектакляў «Радзівіл» і «Час Тарцюфа», якія прызначаны для дзяцей ад 12 гадоў, у выкананні віцебскага народнага маладзёжнага тэатра «Кола».

На наступны дзень увазе гледачоў будуць прадстаўлены некалькі пастановак. Напрыклад, мюзікл для ўсёй сям’і «Дзінь-дон, я ваша мама!» пакажа тэатральная кампанія «Мюзіклэнд» з Мінска. Таксама гасцей фестывалю запрашаюць на меладраму «Лаўка» творчага тэатральнага праекта «ГрыМ» (Наваполацк). 

У заключны дзень тэатральнага фестывалю на сцэне пакажуць трагікамедыю «Той самы Мюнхгаўзен» узорнага тэатра-студыі «Паралель» (Баранавічы) і камедыю «У галоўнай ролі — Этэль П.Сэвідж» заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь драматычнага тэатра «Відарыс» (Барысаў).

«Алеся» 

Дзе: Брэст, Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы

Калі: 29 лістапада

Колькі: ад 10 рублёў

Лёс закінуў Івана Цімафеевіча на цэлых шэсць месяцаў у глухую вёсачку Пераброд на ўскраіну Палесся. Нуда, нязвыклыя звычаі і цёмныя сяляне... Так бы і мучыўся Іван Цімафеевіч, калі б не даведаўся аб прышлай ведзьме, што жыве на балоце разам са сваёй унучкай Алесяй. Вясковы народ, поўны забабонаў і трывог, калісьці выгнаў іх з вёскі. Але ці дакладна кажуць, што яны злыя ведзьмы? Або Алеся з бабуляй ўсяго толькі ахвяры прадузятасцяў?

Аповесць «Алеся» — адна з самых дарагіх сэрцу Купрына твораў. Рэжысёр спектакля, Цімафей Ільеўскі, напісаў арыгінальную інсцэніроўку класічнага твора. У ёй ён закрануў глыбінныя страхі людзей перад невядомым і з асаблівым трагізмам паказаў гісторыю кахання галоўных герояў, раздзеленых непераадольнымі супярэчнасцямі.

Інсцэніроўка, пастаноўка і музычнае афармленне: Цімафей Ільеўскі

Мастак-пастаноўшчык: Мікалай Палтарака

Пластыка: Вольга Клімук

Працягласць: 2 гадзіны 40 хвілін (з антрактам)

У ролях: заслужаная артыстка Беларусі Тамара Ляўчук,Таццяна Васількова, Аляксей Шчарбакоў, Міхаіл Ільіч, Алег Бузук, Тамара Маісеенка, Генадзь Чурыкаў, Вячаслаў Цыцкоўскі.

«Вельмі цяжкі дзень або дзеці панядзелка»

Дзе: Мінск, Новы тэатр

Калі: 3 снежня

Колькі: ад 20 рублёў

Падзеі камедыі палажэнняў па п’есе Івана Аліфанава разгортваюцца ў арандаваным доме ў прыгарадзе Рыміні. Бліскучая кар’ера ў буйной фірме «Інтэса Санпаола», здавалася, ужо сама імчыцца насустрач сеньёру Фабрыцыа. Грунтоўна падрыхтаваўшыся да сустрэчы з Джуліяй Гведзічы, менеджарам па кадрах, ён упэўнены ў стопрацэнтным поспеху гутаркі. Інакш, проста не можа быць... У такога абаяльнага трыццацігадовага разумніка, знаўцы юрыспрудэнцыі...

Ці можа?!

Падрыхтоўку да важнай падзеі, спыняе сябар Ларэнца, які раптам з’явіўся і неасцярожна закруціў раман па інтэрнэт перапісцы з сястрой сіцылійскага мафіёзі. Ларэнца на каленях моліць Фабрыцыа выратаваць яму жыццё…

Акіла Ферон

Дзе: Мінск, «Мулен Руж» (вул. Кальварыйская, 1)

Калі: 26 лістапада

Колькі: ад 70 рублёў

Яркае гучанне афра-блюзу захапляе тысячы слухачоў!Любімая соўл-дзіва з Лондана з прэм’ерай: «Шэдэўры спірычуэлс» — 26 лістапада ў Мінску!

Яе чароўны голас пазнаецца з першых нот: цудоўныя рытмы Афрыкі і пачуццёвы блюз «Лондана з вышыні палёту птушкі» імгненна ахінае слухачоў.

Спевы Акілы Ферон зачароўваюць, ствараючы неверагодна пазітыўную атмасферу. Шматлікія хіты, сярод якіх Back In the Game або Amazing Grace, збіраюць велізарную аўдыторыю. Яна — геній імправізацыі, добра вядомая меламанам свету.

Не прапусціце канцэрт адной з самых яркіх і неардынарных выканаўцаў сучаснасці, бо яе сонечная музыка — гэта тое, што трэба кожнаму напярэдадні зімы!

Выстава «Усё з’яўляецца чымсьці іншым»

Дзе: Мінск, арт-прастора Flame Place (вул. Машэрава, 9/8)

Калі: 27 лістапада

Алена Хаценка — мастачка, якая раскрывае шматаблічнасць прыроды, свету, яго кожнага асобнага элемента. Пад яе ўважлівым поглядам самыя звычайныя рэчы становяцца чымсьці іншым, пачынаюць распавядаць дзівосныя гісторыі самі пра сябе. Малое становіцца вялікім, а вялікае — малым. Кузуркі падобныя на людзей, а людзі — на кузурак. І ўжо не зразумела пра каго ідзе гаворка: пра людзей, вусеняў, пра палі, бульбу або пра космас.

Алена працуе ў змяшанай тэхніцы, яе прыцягвае разнастайнасць тактыльных матэрыялаў, якую яна сплятае ў адзіны візуальны вобраз. Складаныя па фактуры творы мастачкі адлюстроўваюць разнастайнасць навакольнага свету. Тэкстыль, ніткі, гліна пераплятаюцца пласт за пластом, нараджаюць аб’ёмную паверхню і ствараюць глыбіню. Праца над творам займае шмат часу, таму мастачка пражывае маленькае жыццё з кожным з іх. На выставе гледача чакаюць працы аўтара за апошнія 10 гадоў.

Выстава «Муміі фараонаў Егіпта»

Дзе: Хойнікі, Хойніцкі раённы краязнаўчы музей

Калі: 30 лістапада

Гісторыя Старажытнага Егіпта – гэта загадкавы і фантастычна цікавы свет, які на працягу многіх гадоў прыцягвае да сябе многіх людзей, якія імкнуцца спасцігнуць і разгадаць таямніцы. На выставе наведвальнікам будуць прадстаўлены аб’ёмныя мадэлі помнікаў культурна-гістарычнай спадчыны Старажытнага Егіпта.

Экспазіцыя прыадкрые заслону таямніцы загадкавага сфінкса і велічных магільняў фараонаў Эхнатона і Тутанхамона, а таксама раскажа цікавую легенду аб прыгажуні Неферціці і ўяўленнях егіпцян аб міфічным замагільным свеце, таінстве муміфікацыі. Апроч таго вас чакае інтэрактыўная зона «археалагічныя раскопкі», якая дазволіць адчуць сябе сапраўдным егіптолагам.

Майстар-клас па лепцы з гліны

Дзе: г. Гомель, плошча Леніна, 4

Калі: 25 лістапада 

Колькі: 15 рублёў

Майстар-клас адбудзецца 25 лістапада ў 11:00 у філіяле Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава. Усе неабходныя матэрыялы прадастаўляюцца музеем. Пажадана ўзяць з сабой спецыяльны фартух або зменную вопратку (якую нястрашна запэцкаць), і заколку, каб прыбраць доўгія валасы.

Узрост: ад 12 гадоў.

Абавязкова неабходны папярэдні запіс па тэлефоне +375(232)509698 і перадаплата ў філіяле музея.

Анатомікус

Дзе: Мінск, ГЦ Palazzo

Калі: 26 лістапада

Мінскі музей навукі Экспірыментус прадстаўляе вашай увазе выставачны праект: АНАТОМІКУС.

Калі вам не даводзілася бываць у анатамічных музеях або кунсткамеры, то разглядаць экспанаты на гэтай выставе будзе вельмі цікава. Але надта ўражлівым варта быць асцярожнымі. Узроставых абмежаванняў на наведванне выставы няма.

Праект умоўна дзеліцца на 4 часткі:

  • Анатомія — паталогія органаў чалавека (прыклады наступстваў шкодных звычак ,траўмаў і захворванняў).
  • Этнаграфія
  • Энтамалогія — чароўны свет насякомых, дзіўны па разнастайнасці і прыгажосці, прадстаўлены асобнай калекцыяй, якая складаецца з больш чым 100 экзэмпляраў.
  • Батаніка. Туды ўваходзіць калекцыя раслін з розных куткоў нашай планеты.
Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.