Вы тут

Больш за 80 сартоў індыйскай хрызантэмы прадстаўлена у Батанічным садзе


У Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі адкрылася выстава індыйскай хрызантэмы пад назвай «Кветка Сонца»! Наведвальники змогуць атрымаць асалоду ад больш чым 80 сартоў гэтай прыгожай расліны. 


— Кветкі індыйскай хрызантэмы валодаюць мноствам разнастайных форм — ад простых рамонкаў, такіх як Aglow, Biarrita і Solo, да шматпялёсткавых — Gazelle і Tom Pearse. Яны адрозніваюцца па памеры, фарбаванні і па адценнях, уключаючы жоўты, белы, ружовы, чырвоны, аранжавы, фіялетавы і зялёны, — падзяліліся арганізатары мерапрыемства.

— На выставе прадстаўлены драбнакветкавыя, такія як Ніколь і Santini, сярэднякветкавыя, Saba, а таксама буйнакветкавыя сарты, Янтарная Ледзі і Anastasia, якія зачароўваюць сваім раскошным ззяннем, рэдкія павукаватыя — Luyona і Spider. Выстава прэзентуе і англійскія сарты хрызантэм, выведзеныя ў 50-60-х гадах XX стагоддзя, такія як Escort, Southdown Pink і Sterling. Будуць таксама расліны з незвычайным фарбаваннем і захапляльнымі формамі — Jode Green, Bigoudi Red, Santosh Violet і Tourbillon, — расказала куратар калекцыі хрызантэм Святлана Цехановіч.

— Летась мы паказалі гэту калекцыю ў выстаўным павільёне і атрымалі нядрэнныя водгукі ад наведнікаў. У будучыні ў нас таксама плануецца правесці выставу цюльпанаў і гіяцынтаў. Напэўна, гэта будзе адбывацца пад канец зімы, калі гэтыя выдатныя вясновыя кветкі пачынаюць цешыць вочы сваёй яркасцю і водарам, — паведаміла куратар выставы.

Мерапрыемства можна наведаць па 26 лістапада.

Кацярыны УРБАН

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.