Вы тут

Што дапаможа павысіць урадлівасць на ўсім ўчастку?


Асноўны працаёмкі занятак у прыродным земляробстве — гэта падрыхтоўка якаснага кампосту. Для гэтага агароднікі ўладкоўваюць кампостныя кучы, якія штогод пералапачваюць і ўносяць гатовы кампост на градкі. Але што рабіць тым, у якіх недахоп месца ў агародзе і займаць яго пад кампостныя кучы не хочацца.


Можна рабіць кампаставанне прама на градках. Многія на кучах штогод вырошчваюць кабачкі і агуркі, атрымліваючы выдатны ўраджай. Дык чаму б градку не ператварыць у кампостную кучуі не зрабіць так званую цёплую градку?

Вядома, яна адрозніваецца ад простай градкі і прыйдзецца крыху папрацаваць, але яно таго варта. Для гэтага неабходна збудаваць кораб ці выкапаць траншэю, усё залежыць ад блізкасці грунтавых вод і вышыні ўчастку. Дык вось, шырыня градкі павінна быць 60–70 см, і глыбіня ў межах 30–40.

Далей усе работы вядуцца па прынцыпе любога кампаставання: уніз дрэнаж з галінак і каранёў, далей лісце, трава, паўперапрэлы гной, усё, зразумела, пластамі і наверх 10–15 см грунта. Добра, калі паміж пластамі раскідваць трохі гатовага кампоста і лясной зямлі, каб унесці ў кучу грунтаўтвараючыя мікраарганізмы і бактэрыі.

Усё, градка гатовая, працэс будзе запушчаны, але пры гэтым на ёй можна адразу вырошчваць любую гародніну. Прычым пры раскладанні арганікі будзе вылучацца цяпло, што дазволіць зрабіць раннюю пасадку, а таксама будзе вылучацца вуглякіслы газ, які проста неабходны любым раслінам, асабліва на яго добра рэагуюць агуркі, таму ўсе, хто хоча атрымаць ранні ўраджай, вырошчваюць іх на цёплых градках.

Пажадана такія градкі рыхтаваць увосень, але, калі не паспелі, можна збудаваць іх і ранняй вясной, асабліва калі для гэтага выкарыстоўваецца драўляны кораб. У такіх градках кампост за сезон будзе гатовы, і яго можна будзе перакладаць у любое месца, а ў гэтую закласці новую порцыю раслінных рэшткаў для кампаставання. Такім чынам можна забіваць адразу двух зайцаў: не вылучаць спецыяльнага месца і адразу вырошчваць гародніну, рыхтуючы адначасова кампост.

Такія градкі можна і не вызваляць, а рабіць іншыя ў іншым месцы, запаўняючы імі ўчастак, падвышаючы ўрадлівасць. А калі на іх восенню вырошчваць сідэраты і штогод мульчыраваць, то можна гадамі не ўносіць новага кампосту.

Такім чынам, на працягу некалькіх гадоў можна падвысіць урадлівасць усяго ўчастку ў разы, робячы крыху больш працы, чым звычайна, затое потым амаль без выдаткаў атрымліваць штогод вялікія ўраджаі.


Правільная абрэзка дрэў

  • Падразаем верхавінны парастак, выдаляючы «гусіныя лапкі».
  • Выдаляем ніжнія галінкі на развілках.
  • Выразаем маладыя парасткі каля ствала.
  • Выразам ваўчковыя галіны.
  • Выдаляем загушчалыя галінкі (якія растуць занадта блізка).
  • Прыбіраем галіны, якія перакрыжоўваюцца.
  • Выдаляем галіны, накіраваныя ў бок ствала.
  • Выразаем галіны, якія будуць глядзець уніз.
  • Прыбіраем маладыя парасткі ад кораня.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.