Вы тут

«Вянок сяброўства» сабраў гасцей ва Уздзе


11 лістапада ва Уздзенскім раённым Доме культуры адбылося свята беларуска-малдаўскага ўзаемаразумення «Вянок сяброўства».


Гасцей мерапрыемства сустрэлі песнямі і хлебам з соллю, дырэктар Уздзенскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя П. Труса Аксана Драчан правяла экскурсію па ўстанове культуры. Усіх прысутных запрасілі  паўдзельнічаць у віктарыне, пазнаёміцца з выставамі, разгорнутымі ў фае.

Свята адкрыў старшыня таварыства дружбы Беларусь-Малдова, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Малдова ў Рэспубліцы Беларусь (2017-2021 гг.) Віктар Сарачан.

Удзельнікаў свята парадавалі сваім майстэрствам узорны ансамбль танца «Вясёлка», калектывы «Зорыле», «Плай», «Луме», ансамбль казачай песні Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта «Радня», народны фальклорны калектыў «Крынічанька», ансамбль народнай песні «Зборная субота»,  а таксама спевакі Людміла Круглік, Антаніна Валько, Васіль Семянюк, Вольга Талстая, Аляксандр Каханы і Сяргей Прыёмка і іншыя. Яны выканалі песні на беларускай і малдаўскай мовах, народныя танцы дзвюх краін.

Кульмінацыяй урачыстасці стала цырымонія перадачы Віктарам Сарачанам, намеснікам старшыні таварыства дружбы Беларусь-Малдова разам з першым намеснікам старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Аленай Стэльмах сімвалічнага «Вянка сяброўства» намесніку старшыні Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта Анжэле Жанлармавай. Гасцям жа  падарылі карціну мастака з Уздзенскага раёна.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел члены Мінскай гарадской і абласной арганізацый Саюза пісьменнікаў Беларусі, прадстаўнікі Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў хімічнай, горнай і нафтавай галін прамысловасці, цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк Мінска, Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане «Памяць» грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане».

Пасля заканчэння  канцэрту гасцей частавалі чаем і прысмакамі.

Свята дружбы — атрымалася!

Тэкст і фота Віктара ІВАНЧЫКАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.