Вы тут

Тэлепраект «Я з вёскі» — хіт у інтэрнэце


Тэлепраект «Я з вёскі» працягвае заваёўваць увагу не толькі гледачоў канала «Беларусь 2», але і карыстальнікаў YouTube. Новыя выпускі каларытнага шоу набіраюць там сотні тысяч праглядаў, упэўнена набліжаючыся да мільённых паказчыкаў.


Кожны тыдзень вядучы праекта Васіль Чэхаў разам са здымачнай групай выпраўляецца на пошукі крэатыўных беларусаў, якія з'ехалі з горада, каб пачаць сваю справу ў вёсцы.

І за час свайго існавання шоу знайшло аўдыторыю прыхільнікаў не толькі сярод тэлегледачоў, але і ў інтэрнэце. За год яго выпускі паглядзелі больш за сем мільёнаў разоў. Як адзначае кіраўнік праекта «Я з вёскі» Герман Малышыцкі, «гэта адзін з самых папулярных забаўляльных беларускіх праектаў у інтэрнэце. Нас глядзяць не толькі ў Беларусі: 70 % гледачоў з іншых краін, прычым не толькі з СНД, але і з Еўропы, ЗША. Мы ў сваю чаргу хочам паказаць, як выглядае сучасная беларуская вёска. Чытаем і каментарыі пад выпускамі праграмы, у якіх многія пішуць, што не могуць паверыць, быццам ёсць месца, дзе просты чалавек можа атрымаць гектары зямлі, займацца гаспадаркай і разлічваць пры гэтым на падтрымку дзяржавы. І, вядома, перадаюць словы захаплення краіне і нашаму Прэзідэнту».

Прычым аўтары праекта адзначаюць, што большая частка аўдыторыі ў інтэрнэце — гэта маладыя людзі ва ўзросце да 40 гадоў. Нагадаем, забаўляльнае шоу «Я з вёскі» выходзіць у тэлеэфіры кожную нядзелю. І адразу пасля гэтага новыя выпускі з'яўляюцца ў доступе на YouTube-канале «Беларусь 2».

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.