Вы тут

Сапраўдная тэлеэнцыклапедыя сямейнага жыцця на «Беларусь 2»


Сямейная перазагрузка стала даступная для ўдзельнікаў новага праекта «Сям'я. Перазагрузка» на тэлеканале «Беларусь 2». Серыял, створаны Белтэлерадыёкампаніяй за кошт субсідый на вытворчасць нацыянальнага кантэнту, прапаноўвае беларусам паглядзець на жыццёвыя праблемы вачамі практыкуючых псіхолагаў і знайсці добрыя спосабы іх вырашэння.


Вядома, што пабудова гарманічных адносін — тонкае мастацтва. На гэта могуць спатрэбіцца гады работы над сабой, расстаноўка ўласных прыярытэтаў і г. д. А ўжо ў сітуацыі, калі аказаліся на скрыжаванні, некаторыя пары адважваюцца звярнуцца па парады да псіхолага. І гэта выдатнае рашэнне, таму што дасведчаны спецыяліст дапаможа сарыентавацца ў сітуацыі, паглядзець праўдзе ў вочы, а таксама навучыць розным псіхалагічным прыёмам і растлумачыць, як прымяняць іх на практыцы. Такім чынам з'яўляецца шанц, што людзям удасца аднавіць давер і наладзіць узаемаадносіны з роднымі і блізкімі. Аднак ці так лёгка прыслухоўвацца да парад і дзейнічаць згодна з імі, разумець партнёра і саступаць яму, нават калі на карту пастаўлены лёс сям'і? Тут трэба быць гатовымі да таго, што ў кожнага свой характар і ўласны пункт гледжання адносна сітуацыі.

Таму праект «Сям'я. Перазагрузка» — гэта своеасаблівая энцыклапедыя сямейнага жыцця. Эпізоды дакументальнай драмы, што складаюць яе аснову, — гісторыі, заснаваныя на рэальных падзеях. Там адлюстраваныя сітуацыі, у якіх можа апынуцца любы чалавек. А дзякуючы шырокім тэхнічным магчымасцям медыяхолдынга, творчаму тандэму сцэнарыстаў і тэатральных акцёраў гісторыі займелі мастацкае ўвасабленне на экранах. Кожная з іх дазваляе тэлеаўдыторыі паглядзець збоку на ўласныя памылкі ў выбудоўванні адносін з іншымі і, можа, нават папярэдзіць канфлікт.

Дзяліцца гісторыямі аднаўлення і выратавання сям'і стваральнікі праекта будуць кожны тыдзень па панядзелках на тэлеканале «Беларусь 2».

Алена ДРАПКО

Фота Белтэлерадыёкампаніі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».