Вы тут

Як бавяць вольны час на канікулах вучні школы імя Кіжаватава ў Мінску


Восеньскія канікулы сёлета працягнуцца не як звычайна 8 дзён, а цэлых 10 — з 29 кастрычніка па 7 лістапада ўключна.


У час канікул пры школах ствараюцца лагеры, каб вучні праводзілі адпачынак цікава і карысна. Напрыклад, на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 206 імя А. М. Кіжаватава г. Мінска» працуе школьны аздараўленчы лагер «Сонейка». У ім створаны два атрады, адзін з іх патрыятычнай накіраванасці — «Юны патрыёт». 

— Наша школа носіць імя героя-пагранічніка Андрэя Кіжаватава. Таму традыцыя лагера — пачынаць змену з наведвання музейнага пакоя, — расказала кіраўнік школьнага аздараўленчага лагера «Сонейка» Аксана Кавалёва. — Экспазіцыя музея ўключае стэнды, прысвечаныя генацыду беларускага народа, воінам-інтэрнацыяналістам, якія ваявалі ў Афганістане, а таксама воінам-пагранічнікам.

Праграма вельмі разнапланавая: наведванне музеяў, тэатраў і кінатэатраў. З дзецьмі праводзяцца штодзённыя мерапрыемства па патрыятычным выхаванні: інтэрактыўныя гутаркі «Мая Радзіма — Рэспубліка Беларусь», «Мінск — сталіца нашай Радзімы»; конкурс малюнкаў «Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь». Выхаванцы бяруць удзел у спартыўным жыцці раёна: спартландыя «Тэрыторыя спорту», у якой занялі ганаровае другое месца. У вольны час дзеткі з задавальненнем займаюцца тхэквандо, бо гэты від спорту дазваляе развіваць самакантроль, волю да перамогі і дысцыпліну, — дапоўніла яна.

— На працягу дня дзеці ў прышкольным лагеры могуць адпачыць, пагуляць, пабываць на розных экскурсіях, пагутарыць з аднакласнікамі і атрымаць асалоду ад смачнай ежы у школьнай сталовай, — падзялілася інфармацыяй Аксана Кавалёва.

 

Кацярына УРБАН

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.