Вы тут

Заяц: мадэрнізацыя вытворчасцяў на месцах дае ўпэўненасць у тым, што прадпрыемствы паспяхова развіваюцца


Мадэрнізацыя вытворчасцяў на месцах дае ўпэўненасць у тым, што прадпрыемствы паспяхова развіваюцца. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся намеснік прэм’ер-міністра Леанід Заяц падчас адкрыцця лініі па вытворчасці мясных кансерваў на Магілёўскім мясакамбінаце, перадае БелТА.


Фота БелТА

«Мадэрнізацыя вытворчасцяў і асваенне выпуску новай прадукцыі даюць упэўненасць у тым, што нашы прадпрыемствы не стаяць на месцы, развіваюцца і здзіўляюць спажыўцоў. Таксама гэта дае дадатковы імідж нашай дзяржаве. Мы не закрытыя ад знешніх наведванняў. Шмат людзей да нас прыехала з Еўропы ў бягучым годзе дзякуючы прынятым рашэнням нашага Прэзідэнта. Усе яны бачаць на нашых прылаўках велізарную колькасць харчавання. І гэтыя прадукты — натуральныя, без нейкіх кансервантаў і інгрэдыентаў, якія могуць несці небяспеку для чалавека, — адзначыў віцэ-прэм’ер. — Таму нельга стаяць на месцы. На кожнай вытворчасці трэба шукаць нейкую сваю разыначку, каб гэта прыносіла яшчэ больш карысці».

Леанід Заяц таксама павіншаваў кіраўніцтва і супрацоўнікаў перапрацоўчага прадпрыемства са з’яўленнем новай лініі. «Хачу павіншаваць з абноўкай, каб у тэхналогію арганічна ўпісалася новая лінія па вытворчасці тушонкі. Гэта прынясе дадатковы аб’ём таварнай прадукцыі, павялічыць выручку прадпрыемства, прынясе пэўныя дывідэнды ў бюджэт. І трэба разумець, што гэтаму прадукту заўсёды знойдзецца месца на паліцах унутры Беларусі, ён таксама карыстаецца вялікай папулярнасцю за межамі нашай краіны. Таму крок за крокам прадпрыемства з добрым стажам працягвае абнаўляцца, — падкрэсліў ён. — Сюды прыйшоў новы кіраўнік прадпрыемства, энергічны. Мы бачым яго крокі, як паслядоўна ўкараняюцца новыя тэхналогіі. Гэта заўсёды вітаецца. Ўзрастае сыравінная зона, нагрузка ўзрастае. Таму, будзем лепш працаваць — будзем лепш жыць».

Такая лінія па вытворчасці мясных кансерваў у Магілёўскай вобласці першая. Тут устаноўлена абсталяванне расійскай вытворчасці. У змену плануюць выпускаць 5 тыс. бляшанак кансерваў з адборнага мяса, аднак ёсць магчымасць павялічыць вытворчасць. «Першыя кансервы вырабляюцца са свініны і ялавічыны. Далей мы плануем пашыраць асартымент. У планах — кансервы з мяса прамысловых жывёл, мяса-раслінныя кансервы з выкарыстаннем разнастайных круп, — распавяла намеснік галоўнага тэхнолага Магілёўскага мясакамбіната Святлана Гардзеева. — Попыт на такую прадукцыю ёсць, бо ў яго вялікі тэрмін захоўвання, шырокі дыяпазон тэмператур пры захоўванні. Таму гэта вельмі запатрабаваны прадукт. Першая партыя пойдзе ў фірменны гандаль, а далей па іншых гандлёвых кропках. На будучыню геаграфія паставак новай прадукцыі плануецца самая шырокая — будзем пастаўляць магілёўскія мясныя кансервы за мяжу, у краіны СНД».

Азнаёміўся з новай вытворчасцю і старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. «Сёння паэтапна ідзе мадэрнізацыя Магілёўскага мясакамбіната. Пабудаваны цэх па вытворчасці тушонкі. Палічылі, што ў аб’ёмах усёй вытворчасці і рэалізацыі яна зойме каля 20-25%. Такія кансервы запатрабаваныя, ёсць маржынальнасць. Гэта яшчэ адзін крок, каб прадпрыемства працавала стабільна і ўстойліва, — распавёў ён. — Магілёўскі мясакамбінат набірае абароты — выйшаў на 800 т каўбасных вырабаў у месяц. Думаем, што яшчэ 300 т прадпрыемства можа дадаць. Гэта будзе максімальная загрузка вытворчых магутнасцяў».

Губернатар рэгіёну адзначыў, што новая лінія дасць дадатковую магчымасць перапрацоўваць сыравіну і заўсёды мець нейкі запас трываласці. «Таму ідзе мадэрнізацыя. У дадзеным цэху быў зроблены рамонт, закуплена новае абсталяванне. Застаецца толькі працаваць», — падсумаваў ён.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.