Вы тут

Адкрылася выстаўка «Кніжныя скарбы Куцеінскага манастыра»


У музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі адкрылася выстаўка «Кніжныя скарбы Куцеінскага манастыра», прымеркаваная да 400-годдзя з дня заснавання на Віцебшчыне Свята-Багаяўленскага храма. У ХVII cтагоддзі ён стаў адным з буйнейшых асветніцкіх і культурных цэнтраў. Пры манастыры працавалі выдатныя майстры — разьбяры па дрэву, вырабе чэканкі, іканапісцы. Была тут і шыкоўная бібліятэка, дзе захоўваліся друкаваныя і рукапісныя кнігі.


Але найбольшую вядомасць Куцеінскаму манастыру прынеслі друкары. Пры праваслаўным манастыры ў 1630-1654 гады працавала друкарня, дзе выдавалася навукова-асветніцкая, царкоўна-палемічная і свецкая літаратура на царкоўнаславянскай і старабеларускай мовах. У ёй у 1631 годзе выйшаў і знакаміты буквар Спірыдона Собаля. Арыгіналу старажытнага падручніка, на жаль, у Беларусі няма, але ў Музеі кнігі сёння можна пабачыць факсімільнае выданне буквара, здзейсненае ў 2014 годдзе.

На адкрыцці выстаўкі генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Вадзім Гігін, заўважыў, што манастыр, нягледзячы на тое, што ствараўся ў вельмі няпросты час, адыграў вялікую ролю ў асветніцкай справе, захаванні духоўных каштоўнасцяў, а супрацоўнік Мінскай духоўнай акадэміі Аляксей Дзямідаў распавёў пра гісторыю праваслаўнага цэнтра.

У музее кнігі прадстаўлены рарытэты, як выдадзеныя ў Куцеінскай друкарні, так і тыя, што захоўваліся пры манастыры, пра што сведчаць запісы, зробленыя на кнігах.

На часовай выстаўцы экспануюцца рукапісны помнік — Сінодзік Куцеінскага манастыра XVIII стагоддзя, узор перакладной літаратуры «Гісторыя пра Варлаама і Іасафа», «Актоіх Іаана Дамаскіна», адно з цудоўных літургічных выданняў «Трэфалагіён» і іншыя экспанаты. Прадстаўлены шэраг кірылічных выданняў і рукапісаў XVII-XVIII стагоддзяў з запісамі Куцеінскага манастыра. Сярод іх — рукапісныя ноты «Ірмалогій» XVII стагоддзя, маскоўскія і кіеўскія богаслужэбныя старадаўнія гравюры. Таксама на экспазіцыі змешчаны дакументы, звязаныя з гісторыяй Куцеіснкага манастыра.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Фота Лізаветы ГОЛАД

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.