Вы тут

Атрымліваем асалоду ад водараў восені


Калі за акном дождж, золкае надвор’е, сваё жыллё хочацца напоўніць цеплынёй і ўтульнасцю. І тут не абысціся без прыдатнага водару. Разгледзім папулярныя ў восеньскі перыяд аромадыфузары, а таксама даведаемся, як зрабіць іх самастойна.


Спецыі

Рэзкія затаўкі трывала асацыіруюцца з восенню. Сагравальны глінтвейн, духмяны пірог, гаючая гарбата — усё гэта не абыходзіцца без спецый. Але чаму атрымліваць асалоду ад іх водараў можна толькі падчас гатавання? Выкарыстоўвайце водары рэзкіх затавак, каб падняць сабе настрой дома, на рабочым месцы або ў машыне.

Ноты кардамона, гваздзікі, бадзяна, карыцы і ванілі не пакінуць вас абыякавымі. Як правіла, пахі спецый выкарыстоўваюцца ў камбінаваных кампазіцыях. Найлепшым рашэннем будзе набыць ужо знаёмы вам водар, бо ў змешаных варыянтах некаторыя элементы могуць раскрыцца нечаканым чынам.

Прысмакі

Яшчэ адна папулярная група восеньскіх водараў — прысмакі. Нягледзячы на запатрабаванасць на працягу ўсяго года, асаблівую цікавасць яны выклікаюць у перыяд халадоў. Такія водары здольныя падарыць адчуванне утульнасці і камфорту ў любую непагадзь.

Як правіла, увосень перавага аддаецца водарам кавы, яблычнага пірага, булачкі з карыцай, шакаладнага печыва ці зефіру. Праблема ў тым, што абмежавацца толькі пахам, не купіўшы сабе гэтую прысмаку, практычна немагчыма.

Саспелая садавіна

У восеньскі перыяд асаблівай папулярнасцю карыстаецца водар яблыкаў. Камфортны і ненадакучлівы, ён супакойвае і дапамагае расслабіцца. У серыях водарадыфузараў пахі садавіны могуць быць «сола» — у звычайным або ў выглядзе запечаных яблыкаў, так і выступаць часткай кампазіцыі. Звярніце ўвагу на пахі яблыкаў з кляновым сіропам, спецыямі або гарбузом. Спалучэнне з грушай таксама будзе добрым выбарам водару для дома.

Гарбуз

Сімвал восені — гарбуз — выкарыстоўваецца для прыгатавання мноства розных страў. У дадатак да гэтага, з яго можна ствараць сезонныя дэкарацыі для дома. Водар гарбуза ненадакучліва запоўніць прастору, стварыўшы ў ім атмасферу камфорту.

Часта ў калекцыях водарадыфузараў ён сустракаецца не ў самастойным выглядзе, а ў спалучэнні са спецыямі ці чым-небудзь салодкім. Так вы зможаце знайсці водар гарбузовага пірага, гарбуза з карыцай або рэзкага гарбузовага латэ. Размясціце побач з водарадыфузарам мініяцюрны бурштынавы гарбуз — утульная атмасфера вам забяспечана.

Драўняныя

Да гэтай групы адносяцца водары з нотамі кедра, дубовага моху, сандала, ядлоўца, пачулі, кіпарыса і іншыя. Для драўняных характэрна лёгкая гарката, даўкасць, часам з ненадакучлівымі салодкімі адценнямі — водары, непарыўна звязаныя з атмасферай восені. Драўняныя ноты паслабляюць і дораць упэўненасць у сабе і сваіх магчымасцях.

Робім самі

Якасны водар для дома можна набыць, але яшчэ прыемней зрабіць яго самастойна. Добрым водарадыфузарам стане восеньскае папуры — сумесь з высушанай садавіны, галінак, гузоў і арэхаў. Усе складнікі можна набыць у краме дэкору ці падрыхтаваць самому.

Падтрымліваць водар такой кампазіцыі дапамогуць эфірныя алеі — звярніце ўвагу на ноты карыцы, гваздзікі, ладану, кедра, хвоі, апельсіна і чайнага дрэва. Восеньскае папуры не толькі добрая ідэя для дома, але і можа стаць арыгінальным падарункам на навагоднія святы. Выраб у шкляным слоіку захавае водар надоўга.

Лізавета МАЛЬЧУК

Фота: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.