Вы тут

Надвор'е: На працягу тыдня пацяплее да 17 градусаў


Кастрычнік быў не занадта «мяккі», гэта пасля анамальна цёплага верасня. А цяпер надвор’е «згадала», што ў нас пацяпленне, і зноў уключыла цяпло.


Фота: pixabay.com

А ў мінулыя выхадныя пераважала пахмурнае і халоднае надвор’е. Паводле апошніх звестак, сярэднясутачная тэмпература паветра па краіне яшчэ ўчора з раніцы знаходзілася ў межах ад мінус 1 градуса да плюс 8, што ў асноўным на 1–5 градусаў ніжэй за кліматычную норму. Але ўжо ў панядзелак на тэрыторыю нашай краіны пачынае паступаць цёплая паветраная маса з паўднёвага захаду Еўропы. Тэмпературны фон павышаецца і ў апошні дзень кастрычніка будзе некалькі вышэйшым за кліматычную норму. Як паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, лістапад прымае эстафету кастрычніка з цёплага, але дажджлівага надвор’я.

А ў аўторак ноччу будзе пераважна без ападкаў. Раніцай і днём у многіх раёнах пройдуць невялікія дажджы. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 5–11 градусаў, удзень — 11–17 градусаў, на паўднёвым захадзе да 19 цяпла.

У чацвер і пятніцу за надвор’е ў Беларусі пачне адказваць вобласць павышанага атмасфернага ціску, таму абыдзецца пераважна без ападкаў, толькі ў ноч на чацвер з адыходзячым франтальным раздзелам па ўсходзе краіны месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах краіны будзе слабы туман, на дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 2 да плюс 5 градусаў, удзень — ад плюс 5 па паўночным усходзе да плюс 13 градусаў па паўднёвым захадзе краіны.

У пятніцу таксама будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман, на дарогах месцамі будзе галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 1–7 градусаў вышэй за нуль, па ўсходзе пры праясненнях — да мінус 2 градусаў. Днём слупок тэрмометра па паўночным усходзе краіны падымецца да плюс 5, па паўднёвым захадзе — 13 цяпла.

Згодна з папярэднім прагнозам, у гэтыя выхадныя ўлада над надвор’ем зноў пяройдзе да атмасферных франтоў. Павялічыцца і ўшчыльніцца воблачнасць, і кароткачасовыя дажджы будуць адзначацца ў многіх раёнах краіны. Разам з тым, шчыльная франтальная воблачнасць будзе перашкаджаць начным замаразкам. Уплыў франтальнага раздзелу, які ссоўваецца праз тэрыторыю нашай краіны, будзе адбівацца і ў нядзелю.

А 4 лістапада, у суботу, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 1 градусаў па паўночным усходзе да плюс 12 градусаў па паўднёвым захадзе нашай краіны, днём — ад 7 градусаў цяпла ў паўночных раёнах да плюс 15 градусаў у паўднёвых.

У нядзелю на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 5–11 цяпла, удзень — 9–15 градусаў, на поўдні — да плюс 17.

Там амаль бабіна лета. Амаль. І ненадоўга.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.